Салакі
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Салакі[1] або Салокі[2], таксама Са́лакас[3] (літ.: Salakas) — мястэчка ў Літве, на возеры Лодзі. Цэнтр сянюніі Езяроскага раёна Уцянскага павета.
Remove ads
Назва
Тапонім Салакі ўтварыўся ад колішняга возера Салакі[4].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Solok (18 сакавіка 1496 года, 2 лістапада 1497 года[5] і 1512 год[6]); в Солоку (1553 год)[7].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Салакі датуецца 1387 годам, калі вялікі князь Ягайла перадаў гэту мясцовасць Віленскаму біскупству.
Пад 1552 годам Салакі ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Салакі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні.
Каля 1890 года ў Салаках быў 81 будынак.
Найноўшы час
З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі, з другой паловы снежня 1918 года тэрыторыя была занята Чырвонай Арміяй[8], з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Салакі апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагоддзе: ~1890 год — 1083 чал.[9]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 519 чал.
Славутасці
- Капліца Святога Яна Непамука (1930)
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1911)
- Могілкі татарскія
Галерэя
- Краявіды Салокаў
- Касцёл
- Капліца
- Старая камяніца
- Стары драўляны будынак
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads