Вількамір
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вількамір[2], таксама Укмярге[3] (літ.: Ukmergė) — горад у Літве, на рацэ Святой. Адміністрацыйны цэнтр Вількамірскага раёна Віленскага павета.
Remove ads
Гісторыя
Вількамір адзін з самых старажытных гарадоў Літвы. Звесткі аб гарадскім замку датуюцца 1225 годам, але археалагічныя даследаванні датуюць першыя паселішчы X стагоддзем.
У XIII стагоддзі горад быў захоплены крыжакамі, але ў 1391 годзе замак быў узяты Вітаўтам. 1 верасня 1435 года тут адбылася буйная бітва, паміж войскам Жыгімонта Кейстутавіча і войскам Свідрыгайлы, якая скончылася паражэннем Свідрыгайлы. Вількамір руйнаваўся крыжакамі ў 1333, 1365, 1378, 1386 і ў 1391 гадах. Крыжацкія набегі скончыліся толькі пасля Грунвальдскай бітвы.
У XV стагоддзі тут была пабудаваная сядзіба княжацкага старосты. З 1566 года Вількамір стаў цэнтрам староства. Замак быў зруйнаваны у часе войнаў са Швецыяй. У 1792 годзе Вількамір атрымаў гарадскія правы і герб ад вялікага князя і караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года горад трапіў у склад Расійскай імперыі, увайшоў у склад Віленскай губерні. У 1812 годзе ў наваколлі Вількаміра адбылася бітва паміж расійскімі і французскім войскамі. У часе паўстання 1830 года горад быў узяты войскам паўстанцаў на некалькі месяцаў. У 1843 годзе горад увайшоў у склад Ковенскай губерні. Жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні 1863—1864 гадоў.
У 1918 годзе горад увайшоў у склад незалежнай Літвы, але ў 1919 годзе ён быў заняты Чырвонай Арміяй і ўвайшоў у склад марыянеткавай ЛітБел ССР. Пазней ізноў у складзе Літвы. У 1920 годзе горад спрабавалі заняць польскія войскі, але пасля некалькіх сутычак, быў заключаны польска-літоўскі дагавор, якая ўсталявала мяжу паміж краінамі.
З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР, якая была акупаваная нямецкімі войскамі 22 чэрвеня 1941 года. Падчас нямецкай акупацыі ў горадзе, з дапамогай літоўскай паліцыі, былі забітыя 10 000 чалавек яўрэйскага насельніцтва горада. У 1944 годзе горад быў значна зруйнаваны ў выніку савецкіх і нямецкіх бамбардзіровак.
З 1990 года ў складзе адноўленай Літоўскай Рэспублікі.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Tsalenjikha[d], Грузія (2018)[8]
Unstrut-Hainich-Kreis[d], Германія (1998)[8]
Бад-Лангензальца[d], Германія (1991)[8]
Вустэр, Вялікабрытанія (2011)[8]
Герунга, Швецыя (май 2008)[9][10][…]
Гміна Тарнова Падгурнэ, Польшча (9 сакавіка 1999)[11][12][…]
Калонья-аль-Серыа[d], Італія (2005)[8]
Камянец-Падольскі, Украіна (1991)[13][8]
Корасцень, Украіна (2022)[8]
Красыліў, Украіна (2022)[8]
Кішкунмайша[d], Венгрыя (2015)[8]
Лівані, Латвія (2007)[14][8]
Марыестад, Швецыя (2018)[15][16][…]
Сельвесбарг, Швецыя
лен Вестра-Гёталанд, Швецыя (2014)[8]
раён Ветэрау, Германія (1998)[8]
Вядомыя асобы
- Андрус Пулокас (нар. 1971) — літоўскі дыпламат
- Эвалдас Ігнатавічус (нар. 1967) — літоўскі дыпламат
Зноскі
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads