Маўзалей шэйха Сефі ад-Дзіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маўзалей шэйха Сефі ад-Дзінаmap
Remove ads

Ханака і свяцілішча шэйха Сафі ад-Дзін у Ардэбілі (перс.: مجموعه آرامگاه و خانقاه شیخ صفی الدین) — мемарыяльны комплекс у Ардэбілі, пабудаваны для шэйха Сефі ад-Дзіна[4][5]. У 2010 годзе абвешчаны адным з помнікаў Сусветнай спадчыны[6].

Хуткія факты Маўзалей шэйха Сефі ад-Дзіна, Краіна ...
Хуткія факты Ханака і свяцілішча шэйха Сафі ад-Дзін у Ардэбілі*, Sheikh Safi al-Din Khānegāh and Shrine Ensemble** ...

Шэйх Сефі ад-Дзін — заснавальнік ісламскага суфійска-дэрвішскага ордэна і прадстаўнік дынастыі Сефевідаў, быў родам з Ардэбіля. Грабніца шэйха, малітоўная зала і мячэць утвараюць разам адзіны комплекс — маўзалей-мячэць. Складовай часткай комплексу з’яўляецца невялікі ўнутраны двор (31 метр у даўжыню і 16 у шырыню). Перад уваходам распасціраюцца сады і доўгая алея.

Thumb
Унутраны двор
Thumb
План комплексу

Будынак маўзалея пабудаваў сын шэйха Сефі ад-Дзіна — Садр ад-Дзін шэйх Муса, пасля смерці бацькі ў 1334 годзе[7]. Пазней, у перыяд з канца XVI да пачатку XVIII стагоддзя ўключна падчас кіравання дынастыі Сефевідаў комплекс зведаў мноства змен. Паступова ўзводзіліся новыя прыбудовы, ствараліся новыя памяшканні. Тут хавалі прадстаўнікоў кіруючай дынастыі і іх жонак, а таксама воінаў, якія загінулі падчас кровапралітных бітваў, у прыватнасці Чалдыранскай бітвы. Цяпер будынак маўзалея мае ў вышыню 17 метраў і ўяўляе сабой круглую, купалападобную вежу. Знешні бок сцен і купал аздоблены каляровай пліткай розных адценняў. Будаўнікі комплексу змаглі рацыянальна выкарыстаць большую частку абмежаванай прасторы, размясціўшы там бібліятэку, мячэць, школу, маўзалей, водны рэзервуар, шпіталь, кухні, булачную і рабочыя памяшканні. Шлях, які вядзе да свяцілішча шэйха, падзелены на 7 сегментаў, якія адлюстроўваюць сем этапаў суфійскага містыцызму, і падзелены 8 брамамі, якія сімвалізуюць восем палажэнняў суфізму[8]. Багата ўпрыгожаныя фасады і інтэр’еры ўяўляюць сабой найрэдкі ўзор сярэдневяковай ісламскай архітэктуры.

Remove ads

Зноскі

  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28563569'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4580425'></a>
  2. У розных крыніцах у тым ліку як Сафі аль-Дзін
  3. Sheikh Safi al-din Khānegāh and Shrine Ensemble in Ardabil - UNESCO World Heritage Centre(недаступная спасылка). Whc.unesco.org (29 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана 2 жніўня 2010.
  4. Source: Unescopress. World Heritage Committee inscribes seven cultural sites on World Heritage List | United Nations Educational, Scientific and Cultural Organization(недаступная спасылка). Unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2012. Праверана 2 жніўня 2010.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads