Межна (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ме́жнавозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Дрыса, за 18 км па паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, на поўнач ад вёскі Межна.

Хуткія факты Межна, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 1,34 км³. Даўжыня 3,55 км. Найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 11,05 км. Найбольшая глыбіня 7,1 м, сярэдняя 3,4 м. Аб’ём вады 4,59 млн. м³. Плошча вадазбору 15 км².

Схілы катлавіны вышынёй 7—8 м, участкамі на паўночным усходзе і захадзе да 3 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі пясчаны, пад хмызняком, на ўсходзе зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе пясчанае, месцамі ілістае, глыбей дно выслана сапрапелем. Зарастае слаба. Упадаюць 4 ручаі (у тым ліку, з возера Сямёненкі), сцёк па пратоцы ў Дрысу зарэгуляваны шлюзам.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, карась, язь, карп, краснапёрка, акунь, лінь і іншыя рыбы.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads