Месяцы-рыбы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Месяцы-рыбы (Molidae) — сямейства рыб атрада іголкабрухападобных.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня да 3 м і больш, маса да 1,4 т. Цела высокае, сціснутае з бакоў, без хваста, нагадвае дыск месяца (адсюль назва). Функцыю хваста выконваюць заднія часткі спіннога і анальнага плаўнікоў. Скура тоўстая, эластычная, з касцявымі бугаркамі або пласцінкамі. Зубы злітыя ў пласціны.
Пашырэнне
Выдзяляецца 3 сучасныя роды (Masturus, Mola, Ranzania), 4 віды. Жывуць пераважна ў трапічных і субтрапічных водах адкрытага акіяна.
Асаблівасці біялогіі
Маларухомыя. Кормяцца ракападобнымі, кальмарамі, дробнай рыбай і інш.
Самка адкладвае да 300 млн. ікрынак.
Літаратура
- Месяцы-рыбы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads