Метасеквоя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Метасеквоя
Remove ads

Метасеквоя (Metasequoia) — род голанасенных хвойных раслін сямейства кіпарысавых. Уключае адзін сучасны рэліктавы від метасеквоя гліптастробусападобная (Metasequoia glyptostroboides).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Буйныя лістападныя (галінападныя) аднадомныя дрэвы вышынёй да 40—45 м і дыяметрам ствала да 2,5 м. Працягласць жыцця да 300—450 (часам да 600) гадоў. Крона рыхлая, канічная, часта мнагаствольная. Парасткі падоўжаныя і пакарочаныя. Пакарочаныя парасткі да 8 см даўжынёй, плоскія. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, суцэльнакраёвае, лінейнае, даўжынёй да 2,5 см, мяккае, жаўцее і ападае восенню разам з пакарочаным парасткам.

Thumb
Галіна.

Мужчынскія шышкі дробныя, прадаўгаватыя, да 3-6 мм у даўжыню, жаўтаватыя, сабраны ў мяцёлкападобныя або гронкападобныя зборы. Спелыя жаночыя шышкі адзінкавыя, акруглыя, да 25 мм у дыяметры, з 8-14 парамі супраціўных лускавінак, спачатку зялёныя, крыху мясістыя, з шызым налётам, пры выспяванні бурыя, на доўгіх паніклых ножках, спеюць восенню ў год апылення. Пасля выспявання ападаюць цалкам. Насенне плоскае, крылатае.

Remove ads

Арэал і экалогія

Распаўсюджана ў гарах Цэнтральнага Кітая. Шырока культывуецца ў іншых рэгіёнах зямнога шара. У Беларусі вырошчваецца рэдка, пераважна на поўдні. Мае некалькі сартоў, якія адрозніваюцца формай кроны, памерамі і афарбоўкай лісця.

Святлалюбная, умерана зімаўстойлівая, да глебы малапатрабавальная, але аддае перавагу вільготнай і добра дрэніраванай. Даволі ўстойлівая да гарадскіх умоў, параўнальна лёгка размнажаецца чаранкаваннем. Пыленне ў сакавіку—красавіку да распускання лісця.

Remove ads

Выкарыстанне

Драўніна трывалая, устойлівая да гніення, прымяняецца ў будаўніцтве, лесаразвядзенні. Каштоўная хуткарослая дэкаратыўная расліна.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads