Монас Ісакавіч Манасзон

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Монас Ісакавіч Манасзон (13 (26) снежня 1907, Магілёў — 30 лістапада 1980, Мінск) — беларускі жывапісец.

Хуткія факты Монас Ісакавіч Манасзон, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1925—1929) у В. Волкава, У. Хрусталёва, М. Эндэ. Затым жыў у Койданаве (цяпер Дзяржынск).

Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[1].

Творчасць

Удзельнічаў у выставах з 1927 года. Працаваў у гістарычным жанры («Уступленне Чырвонай арміі ў Мінск 11 ліпеня 1920 г.», «Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля ў 1916 годзе у Мінску» і інш.), пейзажы (серыя гуашаў «Старое Койданава», 1930) і бытавым жанры. Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны карціны: «Клятва танкістаў», «Вяртанне», трыпціх «Не забудзем, не даруем!».

Прызнанне

  • Член Саюза савецкіх мастакоў БССР (з 1940)
  • Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Зноскі

  1. Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads