Мохаў (археалагічныя помнікі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мохаў — археалагічныя помнікі — паселішчы, гарадзішчы, бескурганны і курганныя могільнікі каля в. Мохаў (Лоеўскі раён, Гомельская вобласць)

Хуткія факты Мохаў, Краіна ...

Паселішча—1

Знаходзіцца за 0,4 км на паўночных усход ад вёскі і за 0,15 км ад заходняга берага воз. Мохава, на ўзвышшы на поплаве Дняпра. Выцягнута амаль на 100 м з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, вышыня каля 2 м. Адкрыў М. М. Крывальцэвіч у 2004 г. Знойдзены крамянёвыя вырабы і фрагмент керамікі позняга неаліту.

Паселішча—2

Знаходзіцца за 0,25 км на паўночны ўсход ад паселішча—1, на ўзвышаным участку (даўжын каля 300 м, вышыня да 3 м) уздоўж заходняга берага воз. Мохава. Адкрыў М. М. Крывальцэвіч у 2004 г. Знойдзены абломкі познанеалітычнага посуду з лапчастым арнаментам і наколамі, крамянёвыя адшчэпы.

Паселішча—3

Знаходзіцца за 0,6 км на паўночны ўсход ад вёскі, на ўскраіне мысападобнага выступу карэннага берага Дняпра (вышыня каля 13—14 м). У 2004, 2008 гг. абследаваў М. М. Крывальцэвіч. Культурны пласт да 0,4 м. Знойдзены кераміка і крамянёвыя вырабы днепра-данецкай культуры і сярэднедняпроўскай культуры, фрагменты посуду жалезнага веку.

Паселішча—3А

Знаходзіцца за 0,65 м на паўночны ўсход ад вёскі, на мысападобным уступе-паніжэнні, ніжэй ускраіны карэннага берага Дняпра, на якім знаходзіцца паселішча—3. Памеры 180х80 м, вышыня 1—4 м. Адкрыў і даследаваў 55 м² у 2004, 2008, 2009 гг. М. М. Крывальцэвіч. Культурны пласт 0,7 м. Знойдзены абломкі ляпнога посуду (больш за 1800 фрагментаў), вырабы з крэменю (больш за 500). Вылучаюцца комплексы днепра-данецкай і сярэднедняпроўскай культур, культурнага кола Бабіна, сосніцкага тыпу, жалезнага веку (кераміка мілаградскай культуры) і 2-й палове I-га тыс. н.э.

Remove ads

Паселішча—4

Знаходзіцца за 0,75—0,9 км на паўночны нўсход ад вёскі на адасобленым участку карэннага берага Дняпра, ва ўрочышчы Шолахава Гара (Бугор, Кут). Памеры 100х65 м, вышыня больш за 14 м. 3 паўночнага боку падмываецца старыцай, за ўсходнімі схіламі распасціраецца пойма, з паўднёвага і заходняга бакоў аддзелена ад карэннага берага глыбокімі ярамі. Адкрыў у 1956 г. і абследваў у 1975 г. Л. Д. Побаль. У 20042006, 2008 гг. даследаваў 360 м² М. М. Крывальцэвіч. Культурны пласт 0,4—0,5 м. Знойдзена больш за 3060 фрагментаў ад высакагорлых і выпуклабокіх гаршкоў вялікіх памераў з вузкімі плоскімі доннымі часткамі сярэднедняпроўскай культуры. Частка пасудзін рабілася з т.зв. «каўнерыкамі». Кераміка арнаментавана пераважна шнуравымі, радзей вусеневымі адбіткамі, у асобных выпадках наколамі. Сярод крамянёвых артэфакгаў (каля 540) невялікая колькасць вырабаў з другаснай апрацоўкай (скрабкі, скоблі, нажы, праколкі і інш.). Комплекс датуецца сярэдзінай—2-й паловай III-га тыс. да н.э. Выяўлены рэшткі агншічаў, згрувашчванні камянёў, ямы, у т.л. гаспадаркі мілаградскай культуры. У аб'ектах і побач з імі знойдзены фрагменты і развалы гаршкоў (2720), гліняныя біканічныя, акруглыя, шпулепадобныя грузікі (11), камяні са слядамі апрацоўкі. Выяўлены 4 пахаванні па абраду крэмацыі ў ямах. У пахавальных ямах змяшчаліся фрагменты посуду, вугольчыкі, расколатыя камяні, касцявыя рэшткі буйной рагатай жывёлы.

Паселішча ўзнікла на ўзвышшы, якое займала выгаднае стратэгічнае становішча. Паводле ландшафтных асаблівасцей яно было прыстасавана для абароны і магло выконваць функцыі гарадзішча.

Remove ads

Паселішча—5

Паселішча—5 XXI стст. на месцы стаянак каменнага, бронзавага вякоў, селішчаў позназарубінецкай і пражскай культур на высокім поплаве правага берага Дняпра, а таксама на 2 мысавых пляцоўках карэннай тэрасы (урочышчы Высокае Поле і Вялікае Поле, Падгор’е, Багданава Прыстань). Плошча каля 20 га, вышыня 15—20 м. Прымыкае да гарадзішча і могільніка. А. А. Макушнікаў даследаваў 2 траншэі і шурф (41 м²). Выяўлена паглыбленая ў мацярык аснова жытла пражскай культуры з развалам печы-каменкі ў куце і керамікай VVI стст. Аб’екты XXI стст. прадстаўлены рэшткамі глінабітнага ганчарнага горна і паглыбленых у мацярык збудаванняў. Рэчавы матэрыял — кругавая кераміка (пераважна 2-й паловы XXI стст.), абломкі жоўтай і чырвонай плінфы, інкруставаная белым металам жалезная шпора XIXIII стст. і інш. Кераміка XIIXIII стст. сустракаецца рэдка. На селішчы існавала вытворчасць цэглы — «плінфатварэнне». Па асноўных прыкметах (тапаграфія і планіроўка помніка, наяўнасць могільніка, характар масавых і індывідуальных знаходак, прысутнасць «іншаэтнічных» элементаў, спецыфіка пахавальнага абраду і інш.) Мохаў XXI стст. адносіцца да т.зв. «адкрытых гандлёва-рамесных паселішчаў».

Remove ads

Гарадзішча—1

Гарадзішча-1 мілаградскай культуры за 2 км на поўнач ад вёскі на мысе правага берага Дняпра. Пляцоўка памерамі 200х140 м, з напольнага боку ўмацавана валам вышынёй 3—4 м, даўжынёй каля 140 м. Абследаваў у 1935 г. А. Дз. Каваленя, у 19551956 і 1961 гг. В. М. Мельнікоўская даследавала 820 м². Культурны пласт 0,3—0,4 м. Выяўлена паўзямлянкавае жытло шматграннай формы з закругленымі вугламі, памерамі 6,5х8,5 м, глыбінёй 1 м. У цэнтры знаходзіўся слуп, па перыметры — нахіленыя калы, што дае падставу рэканструяваць жытло як буданападобнае. Унугры выяўлены рэшткі адкрытага агнішча, вялікая колькасць керамікі і жалезнага цясла. На гарадзішчы зафіксаваны слупавыя і гаспадарчыя ямы, знойдзены жалезная матыка, ляпныя гаршкі і паўсферычныя пасудзіны. Датуецца VIII стст. да н.э.

Remove ads

Гарадзішча—2

Гарадзішча-2 мілаградскай і зарубінецкай культур за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вескі, на мысе правага берага Дняпра, утвораным 2 ярамі. Пляцоўка, блізкая да прамавугольнай, памерам 60х65 м. 3 боку поля ўмацавана валам вышынёй да 5 м. Даследаваў у 19521953 гг. П. М. Траццякоў. Культурны пласт 0,4—0,6 м. Выяўлены рэшткі 2 мілаградскіх і зарубінецкага жытлаў. Адно з іх слупавой канструкцыі, памерамі 3,1х3,4 м, заглыблена ў мацярык на 0,3 м. 3 усходняга боку знаходзіўся выступ круглаватай формы, у якім размяшчалася адкрытае агнішча. На падлозе знойдзены абпаленыя камяні, косткі жывёл, вялікая колькасць керамікі, фрагмент бронзавага бранзалета, глінянае прасліца, 2 жалезныя стрыжні. Другая пабудова памерамі 3,5х3,5 м была паглыблена ў мацярык на 0,2 м. У цэнтры размяшчалася агнішча. У адным з вуглоў быў прамавугольны выступ. Знойдзены абпаленыя камяні, фрагменты мілаградскай керамікі. Зарубінецкае жытло — наземнае, прамавугольнай формы, памерамі 4х6 м. Аснову сцен складалі вертыкальна ўкапаныя слупы, у цэнтры знаходзілася агнішча. Выяўлены 2 скляпы: адзін (памерамі 1,1х1,3 м, глыбінёй 0,6 м) меў грушападобную форму і плоскае дно, другі — звонападобную форму. Знойдзены фрагменты ляпных гаршкоў з адагнутым вонкі венчыкам і яйкападобным тулавам, паўсферычныя пасудзіны, гліняныя прасліцы і грузікі, ліцейныя формы, фігурка жывёліны, амулет з ікла мядзведзя. Частка грубаляпных зарубінецкіх гаршкоў мела па краі венчыка зашчыпы або насечкі. Знойдзены таксама міскі, кубкі, мініяцюрныя пасудзіны і накрыўкі, біканічныя прасліцы, арнаментаваныя наразным узорам, жалезны серп і інш. Датуецца VI ст. да н.э.I ст. н.э.

Remove ads

Гарадзішча—3

Знаходзіцца на поўдні ад могільніка на мысавым выступе карэннай надпоймавай тэрасы Дняпра, ва ўрочышчы Прычалак. Плошча 150х150—200 м (2,3—3,0 га). Прасочваюцца рэшткі дугападобных валоў, якія аддзяляюць мыс ад напольнага боку. У агаленні культурны пласт 0,4—0,5 м, змяшчае кругавы посуд XXI стст., кераміку XIIXIII стст., абломкі керамічных соплаў і інш. У шурфе на стрэлцы мыса магутная глінабітныя падушка (верагодна, аснова вала) з керамікай XXI стст.

Бескурганны могільнік

Бескурганны могільнік мілаградскай культуры побач з паўзямлянкай і валам на гарадзішчы—2. Выявіла ў 1961 г. В. М. Мельнікоўская. Пахавальны абрад — трупаспаленне за межамі могільніка. Ачышчаныя ад вугаллю кальцыніраваныя косці змяшчаліся на дно круглых альбо авальных ям. У некаторых выпадках у магілах трапляліся камяні. Пахавальны інвентар — абломкі ляпной керамікі.

Remove ads

Курганны могільнік—1

Курганны могільнік XXI стст. на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі каля воз. Махоўскае, ва ўрочышчы Курганне, на схіле яра. У канцы XIX ст. было не менш за 600 насыпаў, захавалася больш за 300. У 1890 г. У. З. Завітневіч даследаваў 26 насыпаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне (9), трупапалажэнне на гарызонце галавой на захад (15), у яме галавой на поўнач (1), кенатаф — 1. У 3 курганах з трупапалажэннем на гарызонце выяўлены рэшткі драўляных наземных камерных скляпенняў прамавугольнай формы слупавой канструкцыі. Адна з іх, памерамі 3,38х2,83 м, вышыня 0,8 м, мела прыкмсты даху з бярвення. Знойдзены кераміка, жалезныя нажы, нажніцы, шкляныя пацеркі, бронзавыя спражка, бранзалеты, шыйныя грыўні, 3 жалезныя сякеры, кал'ё і інш. У 20032007 гг. А. А. Макушнікаў даследаваў 25 курганоў. Пахавальны абрад — трупаспаленне (8 і адно няпоўнае), трупапалажэнне на гарызонце і падсыпцы (21), у ямах (2). 15 трупапалажэнняў арыентаваны на захад, паўночны захад (4), па адным на паўднёвы захад, усход, поўнач і поўдзень. Пахаванне з няпоўнай крэмацыяй арыентавана на захад. У адным з курганоў «сядзячае» пахаванне, характэрнае для абраднасці Скандынавіі і славяна-фінскіх могільнікаў Паўночнай Русі. Незвычайным для нізоўяў верхняга Дняпра з’яўляецца выкарыстанне камянёў для ўладкавапня магільнай прасторы (5 курганоў), элементы выбрукоўкі (1) і каменнага россыпу ў форме квадрата 4х4м (1). У інвентары тыпова ўсходнеславянсксія гаршкі (цэлыя і разбітыя), часта з клеймамі. У жаночых пахаваннях знойдзены шкляныя і каменныя пацеркі, бронзавыя грыўня, бранзалеты, скроневыя кольцы, пярсцёнкі, жалезныя нажы і інш.; у мужчынскіх — бронзавыя паясньм спражкі і кольцаразмеркавальнікі. Рэчы крывіцкага, балцкага, прыбалтыйска-фінскага паходжання на фоне адсутнасці этнавызначальных упрыгажэнняў мясцовага насельніцтва (буйназярнёных пацерак, сяміпрамянёвых кольцаў і інш.). Набор жаночых упрыгажэнняў з аднаго пахавання па абраду трупаспалення ўключаў буйныя арнаментаваныя падвескі трапецападобнай формы, літыя петлявідныя трымальнікі, «ромбападобныя» падвескі, драцяныя спіралькі і ланцужкі, характэрныя для ранніх крывічоў.

«Паўночныя» элементы культуры прадстаўлены крывіцкімі завязанымі браслетападобнымі скроневымі кольцамі (11 экз. у 3 інгумацыях), драцянымі спіралькамі, рэшткамі накідкі-вілайне, расшытай пацеркамі (пахаванне з трупапалажэннем). Апошняя звязана з латгальска-земгальскім колам старажытнасцей. У шэрагу курганоў знойдзена зброя і воінскія прыналежнасці (сякеры, наканечнікі дзіды, суліцы, дэталі воінскіх паясоў, фрагменты тардзіраваных жалезных грыўняў і інш.). Нетыповымі (для радавых могільнікаў) знаходкамі з’яўляюцца драўлянае вядро, каромысла кішэнных вагаў, «шышачныя» пустацелыя пацеркі з зерню і інш. У 3 курганах выяўлены манеты: 2 абломкі срэбранікаў вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча, дэнарый чэшскага караля Баляслава II і брактэат (вызначэнне В. Н. Рабцэвіча).

Remove ads

Курганны могільнік—2

Курганны могільнік-2 за 1 км на усход ад вёскі на правабярэжным поплаве Дняпра, ва ўрочышчы Могільцы. 15 курганоў. У 2005 г. А. А. Макушнікаў даследаваў курган з трупаспаленнем (інвентар — жалезная спражка VVI стст.) і пазнейшае ўпускное трупапалажэнне.

Літаратура

  • Егарэйчанка, А. А., Макушнікаў, О. А., Крывальцэвіч, М. М. Мохаў / А. А. Егарэйчанка, О. А. Макушнікаў, М. М. Крывальцэвіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 19. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Завитневич, В. З. Вторая археологическая экскурсия в Припятское Полесье // Чтения в историческом обществе Нестора-летописца. — 1892. — Кн. 6. — С.
  • Крывальцэвіч, М. М. Адкрыццё новых помнікаў ІІІ—ІІ тысячагоддзяў да н.э. ва Усходнім Палессі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — № 23. — С. 198—200.
  • Мельниковская, О. Н. Племена Южной Белорусии в раннем железном веке / АН СССР, Ин-т археологии. — М.: Наука, 1967. — 195 с., 1 л. ил.
  • Поболь, Л. Д. Археологические памятники Белоруссии: железный век / Л. Д. Поболь; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1983. — 456 с.
  • Третьяков, П. Н. Моховское второе городище / П. Н. Третьяков // Краткие сообщения Института археологии. — 1960. — Вып. 81. — С. 43—48.
  • Мо́хаў // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 501. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads