Уладзімір Зянонавіч Завітневіч
беларускі археолаг і гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Зянонавіч Завітне́віч (14 красавіка 1853, в. Ліцвяны каля Узды, цяпер Уздзенскі раён — сакавік 1927) — беларускі археолаг і гісторык, прафесар[1] (1904).
Remove ads
Біяграфія
У 1875 годзе скончыў Мінскую духоўную семінарыю, а ў 1878 годзе — Пецярбургскую духоўную акадэмію. Працаваў настаўнікам у Варшаве і Кіеўскай духоўнай акадэміі. Вывучаў старажытнарускую гісторыю. У 1885—1892 гг. даследаваў каля 700 пахаванняў дрыгавічоў у 82 курганных могільніках. Даследаваў археалагічныя помнікі ў в. Чэрнікаўшчына на Койданаўшчыне[2]. Вызначыў межы рассялення дрыгавічоў. Яго высновы выкарыстоўвалі ў сваіх працах А. Грушэўскі, Я. Карскі, А. Спіцын і іншыя гісторыкі і археолагі[3]. У 1890-я гг. супрацоўнічаў з газетай «Минский листок»[1].
Remove ads
Творы
Артыкулы
- Вторая археологическая экскурсия в Припятское Полесье // Чтения в историческом обществе Нестора-летописца. — 1892. — Кн. 6. — С.
- Из археологической экскурсии в Припятское Полесье // Чтения в Обществе истории и древностей российских. Кн. IV. — Киев, 1890.
Зноскі
- Беларусь 1995, с. 318.
- Памяць. Дзяржынскі раён 2004, с. 40.
- Памяць. Мінск 2001, с. 492.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads