Сяргей Яфімавіч Багданчук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Яфімавіч Багданчук (парт. псеўданім Жэнька; 1911, в. Касцяні, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Слонімскі раён — 4 красавіка 1933, вёска Гузні, Брэсцкі павет, Палескае ваяводства, Другая Рэч Паспалітая) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я, адзін з пачынальнікаў камсамольскіх арганізацый на Слонімшчыне. Псеўданімы: Жэнька, Старык.
Remove ads
Біяграфія
У 1927 годзе абраны сакратаром Слонімскага падпольнага акруговага камітэта Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. Член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі з 1928 года. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі.
У 1928 эміграваў у СССР. У 1932 скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве (Масква)[1]. Прызначаны сакратаром Брэсцкага акругкама КПЗБ. На даручэнне ЦК партыі ўзначальваў найбуйнейшы страйк лесарубаў і вазакаў у Пружанскім павеце (9 снежня 1932 — люты 1933), які скончыўся выкананнем патрабаваннях забастоўцаў.
4 красавіка 1933 года арыштаваны паліцыянтамі на явачнай кватэры ў вёсцы Франопаль Брэсцкага павета. Пасля жорсткіх катаванняў у паліцэйскім участку забіты на беразе ракі Мухавец ля вёскі Гузні.
Remove ads
Ушанаванне памяці
Імем Сяргея Багданчука названая адна з вуліц былой вёскі Гузні (цяпер у складзе Брэста).
У 1970 годзе ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна каля будынка сярэдняй школы пастаўлены помнік Багданчуку[1].
Зноскі
- Богданчук Сергей Ефимович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 65. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads