Мушкацкае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мушка́цкае, Мушка — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка, за 1 км на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёскі Мушкат (Мушкаты[1]).

Хуткія факты Мушкацкае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,34 км². Найбольшая глыбіня 18,7 м, сярэдняя 6,4 м. Даўжыня 0,84[2] км, найбольшая шырыня 0,71 км. Даўжыня берагавой лініі 2,89 км. Аб’ём вады 2,16 млн м³. Плошча вадазбору 18,4 км².
Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, на ўсходзе разараныя, на паўночным захадзе і захадзе параслі лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Прыбярэжная расліннасць пашырана да глыбіні 2,2 м. У возера ўпадаюць 4 ручаі[3]. Злучана ручаямі (пратокамі[3]) з азёрамі Забельскае і Падлужнае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, гусцяра, плотка, акунь, язь, краснапёрка, лінь, карась, судак і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads