Забельскае (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Забе́льскае — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка, за 4 км на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёскі Забелле.
Плошча паверхні 0,44 км². Даўжыня 1,51 км, найбольшая шырыня 0,44 км, даўжыня берагавой лініі 4,72 км. Найбольшая глыбіня возера 2,1 м, сярэдняя 1,2 м. Аб’ём вады 0,52 млн м³. Плошча вадазбору 11,1 км².
Катлавіна Забельскага рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны ў паўднёвай частцы стромкія, вышынёй 14—15 м, астатнія спадзістыя, вышынёй ад 3 да 9 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя, месцамі забалочаныя, вышынёй да 0,2 м. Паўднёва-ўсходнія і паўднёва-заходнія берагі спалавінныя. Месцамі ўздоўж берагоў пойма шырынёй да 50 м. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем. На возеры востраў плошчай 0,7 га.
Возера эўтрофнае з прыкметамі антрапагеннага дыстрафіравання. Праточнае. Прыбярэжная расліннасць займае палосу шырынёй да 30 метраў.
Злучана з азёрамі Марцыбылінскае і Мушкацкае. На захад ад возера пралягае аўтамабільная дарога Р3.
Remove ads
Літаратура
- Забельскае // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N −35-32. Выданне 1980 года. (руск.)
Спасылкі
- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads