Мязень (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мязе́нь[1] (руск.: Мезень) — рака ў Расіі, працякае па тэрыторыі Рэспублікі Комі і Архангельскай вобласці.
Даўжыня ракі — 966 км, плошча яе вадазборнага басейна — 78 000 км². Бярэ свой пачатак з балот на заходніх схілах Ціманскага кража (Рэспубліка Комі). Працякаючы праз Архангельскую вобласць паступова паварочвае на поўнач. Пасля зліцця з Вашкай рэзка паварочвае на поўнач. На самай поўначы цячэння каля горада Мязень упадае ў Мязенскую губу Белага мора. У верхнім цячэнні берагі высокія і скалістыя. У сярэднім цячэнні Мязень звілістыя, шмат перакатаў, якія шкодзяць суднаходству.
На рацэ горад Мязень.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — карта Архангельскай вобласці
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads