Мяляхавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мяля́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Белагурна.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мяляхавічы. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вішаўскага сельсавета[1]. 30 жніўня 1957 года ў склад Дзераўноўскага сельсавета перададзена вёска Вішава[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Дзятлаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў Слонімскім раёне. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 26 сакавіка 1966 года ў склад Раготнаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Горка, Даўгялавічы, Зарэчча і Студзераўшчына)[3]. 1 лістапада 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Белагурна. 30 сакавіка 2021 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дварэцкага сельсавета[4].
Remove ads
Склад
У Мяляхавіцкі сельсавет уваходзіла 13 населеных пунктаў:
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 571 чалавек[5], з іх 94,2 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,6 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 380 чалавек[7].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads