Мячыславас Рэйніс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мячыславас Рэйніс
Remove ads

Мячыславас Рэйніс (літ.: Mečislovas Reinys; 5 лютага 1884, вёска Мадагаскарас, цяпер Дайгайлейская воласць, Зарасайскі раён, Уцянскі павет, Літва — 8 лістапада 1953, Уладзімір, цяпер Расія) — рымска-каталіцкі біскуп, літоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч, навуковец-псіхолаг.

Remove ads

Адукацыя

У 1900 скончыў з адзнакай гімназію ў Рызе, у 1905 — каталіцкую Віленскую духоўную семінарыю, каталіцкую Імператарскую Пецярбургскую духоўную акадэмію. Доктар тэалогіі (1909), майстар філасофіі (1912; тэма дысертацыі: «Маральныя прынцыпы Уладзіміра Салаўёва»). Таксама вывучаў фізіку, хімію, геалогію, мінералогію, біялогію, анатомію, фізіялогію, палітычную эканомію. У 19121913 удасканальваўся ў Лювенскім і Страсбургскім універсітэце. Валодаў дзевяццю замежнымі мовамі.

Remove ads

Святар

Высвечаны на святара ў 1907. Падчас Першай сусветнай вайны1915) быў ваеннымм капэланам у шпіталі. Выкладаў у віленскай гімназіі. З 1916 прафесар Віленскай духоўнай семінарыі. У 1919 першы раз арыштаваны бальшавіцкімі войскамі. У 1922 пасля заняцця Вільні польскімі войскамі выехаў у Літву. З 1922 прафесар Літоўскага ўніверсітэта ў Каўнасе1930 Універсітэт Вітаўта Вялікага), кіраваў кафедрай тэарэтычнай і эксперыментальнай псіхалогіі. Адзін з заснавальнікаў Літоўскай акадэміі навук і мастацтваў.

З 1923 — прэлат. У 19251926 міністр замежных спраў Літвы як прадстаўнік хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Падпісаў канкардат Літвы з Ватыканам, непасрэдным вынікам якога было заснаванне Каўнаскай мітраполіі.

Remove ads

Біскуп

Ад 5 красавіка 1926 — тытулярны біскуп Тыдытаскі, каад’ютар біскупа Вілкавішкіскага. Прыкладаў намаганні, але няўдала, да адкрыцця каталіцкага ўніверсітэта ў краіне. Аўтар артыкулаў па пытаннях псіхалогіі, этыкі, багаслоўя, педагогікі. У 1939 апублікаваў манаграфію «Праблемы расізму». Па словах прафесара Оны Вавярыене  (літ.), у гэтай працы біскуп Рэйніс

глыбока даследаваў сутнасць ідэалогіі фашызму і камунізму, а таксама расізм, усе формы яго праяваў і ўсталяваў, што гэтыя ідэалогіі з’яўляюцца раўнацэннымі таталітарнымі ідэалогіямі. Усе яны нялюдскія. У сваёй кнізе навуковец заклікаў змагацца з абедзвюма ідэалогіямі, паколькі абедзве яны атручваюць свядомасць людзей, у дадатак да гэтага, камуністычная ідэалогія сваімі атэістычнымі ідэямі адымае ў чалавека яго душу і ўсё яго гуманістычныя духоўныя каштоўнасці. Акрамя таго, камуністы фальсіфікуюць навуку, яны знішчылі дзяржаўнасць, у статус кіраўнікоў дзяржавы высунулі камуністычную партыю, усе справы дзяржавы падпарадкоўваюць інтарэсам гэтай партыі, ігнаруюць Канстытуцыю, кажуць няпраўду, на ўзровень дзяржаўнасці высунулі крывадушнасць.

У ліпені 1940, пасля пераносу ў Вільню сталіцы Літоўскай Рэспублікі, біскуп Рэйніс быў прызначаны памочнікам архібіскупа Віленскага Ялбжыкоўскага ў сане тытулярнага архібіскупа Цыпселенскага. У чэрвені 1942, пасля дэпартацыі архібіскупа, ён стаў кіраўніком дыяцэзіі на пасадзе апостальскага адміністратара Магілёва і Мінска. 22 жніўня 1942 ён паведамляў у Рым аб арышце пяцідзесяці святароў; шасцёра былі прысуджаны да смерці. Біскуп Рэйніс здолеў дамагчыся адкрыцця зачыненай нямецкімі ўладамі Віленскай духоўнай семінарыі, якая ў лютым 1945 была ізноў зачыненая, гэтым разам органамі савецкай улады.

12 чэрвеня 1947 быў арыштаваны «за сувязь з антысавецкім нацыяналістычным падполлем», прысуджаны да доўгага тэрміна зняволення, які адбываў ва Уладзімірскай турме, дзе і сканаў. Адмовіўся ад супрацы з КДБ, нягледзячы на прапановы вызваліць з турмы і лагероў яго сваякоў. У касцёле гораду Уладзіміра ёсць памятная шыльда з імёнамі рэпрэсаваных святароў, на якой значыцца і імя біскупа Рэйніса.

Remove ads

Памяць

У 1990-я пачаўся збор інфармацыі для наступнай кананізацыі архібіскупа Рэйніса разам з Тэафілюсам Матулёнісам і Вінцэнтам Барысевічам. У 1993 на Гары Крыжоў Папа Ян Павел II узгадаў іх трох у сваёй прамове.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #139465456 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 16 кастрычніка 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q30'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3892772'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads