Мікалай Вяршынін (консул БНР)

беларускі палітык (1866—1934) From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Вяршынін (консул БНР)
Remove ads

Міко́ла Вяршы́нін, або Мікалай Вяршынін (12 кастрычніка 1866, с. Прамухіна, Цвярская губерня6 мая 1934, Прага) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, упаўнаважаны БНР у справах ваеннапалонных беларусаў у Чэхаславакіі, а пасля консул Беларускай Народнай Рэспублікі ў Чэхаславакіі. Прафесар[2].

Хуткія факты Мікалай Вяршынін, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1866 годзе ў сяле Прамухіна (паводле іншых звестак Каравайцава) Цвярской губерні[3]. У пачатку 1880-х гадоў сям’я пераехала на Беларусь. У адным з лістоў Вяршынін упамінаў, што яго бацька меў маёнтак на пінскім Палессі. Пры гэтым паводле Адольфа Клімовіча, Мікола Вяршынін нібыта паходзіў з Наваградчыны, пра якую любіў гаварыць.

За палітычную дзейнасць у час Рэвалюцыі 1905—1907 гадоў высланы ў Сібір, адкуль здолеў збегчы за граніцу, асеў у Аўстра-Венгрыі[4].

З канца 1908 года ў Празе. Працаваў настаўнікам рускай і польскай мовы ў адной з пражскіх школ. Перад Першай сусветнай вайной быў сакратаром і бібліятэкарам у пражскім таварыстве імя Льва Талстога[3].

9 чэрвеня 1919 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўпаўнаважыла Міколу Вяршыніна быць прадстаўніком БНР у справах ваеннапалонных. 1 лютага 1920 года Антон Луцкевіч як старшыня Рады міністраў прызначыў Вяршыніна прадстаўніком урада БНР (консулам) у Празе[5]. Прадстаўніцтва месцілася ў кватэры Вяршыніных па адрасе Wenzigova 4[3].

Thumb
Беларуская грамада ў Празе. Юбілейная вечарына, прысвечаная 40-м угодкам з дня смерці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Мікалай Вяршынін сядзіць у першым радзе ў цэнтры. 30 снежня 1924 г.

У 1921 годзе Мікалай Вяршынін, як консул БНР, дамогся ад чэхаславацкага ўраду больш за 100 стыпендый для студэнтаў-беларусаў[6][7]. Удзельнічаў у жыцці беларускай эміграцыі, з 1925 года старшыня Беларускай грамады ў Празе. У 1928 годзе ў Празе заснаваў і кіраваў Беларускім загранічным архівам[8]. Друкаваўся ў замежных газетах і часопісах. Падрыхтаваў да друку беларускамоўныя працы «Беларусы ў славянскай сям’і» і «Апісанне Налібоцкай пушчы».

Хварэў на катар кішак[4]. Памёр 6 траўня 1934 года ў Празе. Пахаваны 9 траўня на Ольшанскіх могілках Прагі.

Remove ads

Сям’я

Быў жанаты з чэшкай Атыліяй Галавачавай (Otýlie Hlaváčová, 1873—1959), якая разам з ім дапамагала новапрыбылым беларускім студэнтам.

Меў дачку Вольгу (1911—1952), якая ў 1942 годзе ажанілася з інжынерам Аляксандрам Калошам (1905—1985). У 1948 годзе Аляксандр Калоша арыштаваны і 20 студзеня 1949 года перададзены Чэхаславакіяй у СССР, дзе асуджаны. Пасля адбыцця лагераў Калоша вярнуўся ў Прагу, але да гэтага часу Вольга скончыла жыццё самагубствам, іх дзве дачкі выхоўваліся ў кагосьці з беларускіх эмігрантаў[9].

Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская Вікіпедыя — 2007.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122311452'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q877583'></a>
  2. Жук-Грышкевіч Р. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. 1993.
  3. Алена Ціхановіч. Неверагодны лёс консула БНР: знайшлі магілу і нашчадкаў (бел. (тар.)). svaboda.org (14 сакавіка 2018).
  4. Кіпель В. Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1 / Рэд. Ул. Конан і інш. — Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны. 1997. — 356 с. (Беларусіка—Albaruthenica; Кн. 6).
  5. У 19221926 годзе ў Празе вучылася каля 350 беларусаў, у асноўным з Польшчы і краін Прыбалтыкі, яны стварылі некалькі студэнцкіх арганізацый і арганізацыю моладзі «Беларускі Сокал» (Гл.: Кіпель В. …)
  6. Юрэвіч Л. Гісторыя заснавання Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў дакумэнтах і паведаіленнях // Запісы БІНіМ № 29/2004.
  7. Геніюш Л. Споведзь. — Мн., 1993.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads