Мікалай Гаўрылавіч Шмацько

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Гаўрылавіч Шмацько
Remove ads

Мікалай Гаўрылавіч Шмацько (нар. 1943, Данецкая вобласць, УССР) — украінскі скульптар і мастак.

Thumb
Святагорская Багародзіца
Хуткія факты Мікалай Гаўрылавіч Шмацько, Дата нараджэння ...

Аўтар больш за 750 помнікаў (барэльефы, гарэльефы, скульптуры) і каля 500 карцін. Аўтарская калекцыя, якая экспануецца ў галерэі «Шмацько і сыны», налічвае больш за 70 скульптур з уральскага і італьянскага мармуру і каля 300 карцін (жывапіс, графіка) У 2000 г. прызначаны на пасаду прафесара кафедры мастацкай творчасці і мастацтваў Маскоўскага інстытута сусветных цывілізацый.

У 2004 г. М. Г. Шмацько было даручана стварыць мармуровую скульптуру Багародзіцы для Святагорскай Лаўры (Данецкая вобласць). Восенню 2004 г. адбылося адкрыццё Лаўры і ўстаноўка скульптуры Багародзіцы вышынёй 4,2 м (скульптура высечаная з 2 блокаў уральскага мармуру вагою 40 тон).

За стварэнне скульптуры Святагорскай Багародзіцы ўзнагароджаны Блажэннейшым Мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Украіны Уладзімірам ордэнам Нестара-летапісца III ступені.

Восенню 2005 г. адбылося адкрыццё адбудаванай Успенскай царквы ў сяле Келеберда Палтаўскай вобласці, дзе ўстаноўлена скульптура «Укрыжаванне Хрыста».

Remove ads

Выстаўкі

  • 1985—1991: галерея «Шмацько і сыны», Болград, Адэская вобласць
  • 1991—2003: галерэя «Шмацько і сыны», Чырвоны Луч, Луганская вобласць
  • 1992: Луганск
  • 1993: Кіеў
  • 2000: Маскоўскі інстытут сусветных цывілізацый, Масква
  • 2003: Данецк
  • 2003—2004: галерэя «Шмацько і сыны», Славянск, Данецкая вобласць
  • 2004—2010: галерэя «Шмацько і сыны», Луганск
  • 2007: Біенале 2007, Фларэнцыя, Італія
  • 2009: Біенале 2009, Фларэнцыя, Італія
  • 2012: Арт-Манака 2012, Манака, Францыя
Remove ads

Творы захоўваюцца ў музеях

Thumb
Сошенко Іван Максімавіч (скульптар Мікалай ШМАЦЬКО)
  • Бюст Сошенко Івана Максімавіча (скульптар Мікалай ШМАЦЬКО), захоўвацца ў музеі Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі ў Акадэміі мастацтваў, (Санкт-Пецярбург).

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads