Мікалай Георгіевіч Адонц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Георгіевіч Адонц (Нікагаяс Тэр-Аветыкян) (арм.: Նիկողայոս Ադոնց (Տէր-Աւետիքեան); 22 студзеня 1871 — 27 студзеня 1942) — расійскі візантыст і арменавед[4], грамадскі дзеяч, гісторык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 22 студзеня 1871 года ў сям'і сельскага святара Брнакот Зангезурскага павета Арменіі.
Адукацыя
Пачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай прыходскай і Тацеўскай манастырскай школе. Потым працягнуў навуку ў Эчміядзінскай семінарыі і 2-й рускай класічнай гімназіі Тыфліса (1892-94).
У 1899 годзе скончыў факультэт усходніх моў Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта з залатым медалём.
У 1899-1902 гадах спецыялізаваўся ў вобласці візанталогіі ва ўніверсітэтах Мюнхена, Сарбоны і Оксфарда. У Мюнхене ён наведваў семінар Карла Крумбахера, а ў Парыжы наведваў лекцыі Шарля Дыля. У 1902 годзе Адонц вярнуўся ў Пецярбург, дзе пачаў рыхтавацца да экзамену для атрымання ступені магістра армянскай літаратуры. У 1908 годзе выйшла яго найболей значная праца «Арменія ў эпоху Юстыніяна. Палітычны стан на глебе нахарарскага ладу».
У 1909 годзе абараніў дысертацыю на спашуканне навуковай ступені магістра, а ў 1916 годзе — доктара філалогіі, у тым жа годзе быў абраны прафесарам кафедры армянскай і грузінскай філалогіі Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.
Дзейнасць
З пачатку 1915 года працаваў у «Армянскім камітэце» Петраграда, браў удзел у месцаванні заходне-армянскіх уцекачоў і сірот, аказанні ім матэрыяльнай і маральнай падтрымкі.
Улетку 1916 года ў складзе навуковай экспедыцыі М. Я. Мара камандзіруецца ў вызваленыя раёны Муш і Эрзурум.
У 1917 годзе кіраваў археалагічнай экспедыцыяй у Ван.
У 1920 годзе з'ехаў за мяжу, жыў у Еўропе: у Лондане, потым у Парыжы (1921-1931) і ў Бруселі (з 1931 да сваёй смерці). З 1930 года і датуль, пакуль у 1940 годзе ўніверсітэт не спыніў сваю дзейнасць, Адонц кіраваў кафедрай армяністыкі ў Брусельскім Вольным універсітэце .
Памёр 22 студзеня 1942 года ў Бруселі.
Remove ads
Працы
- Адонц Н. Г. Армения в эпоху Юстиниана. — 2 изд. — Ереван: Изд-во Ереванского Университета, 1971. — 526 с.
- Nikoghayos Adonts. Samuel l'Arménien, roi des bulgares. Bruxelles: Palais des Académies, 1938, 63 p. [reprinted in: Études Armeno-Byzantines. Calouste Gulbenkian Foundation. Lisbon, 1965, p. 347 – 407. Distributor: Livraria Bertrand]
Зноскі
- Адонц Николай Георгиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Nicolas Adontz // AlKindi
- Карен Юзбашян - "Адонц, Николай Георгиевич." - Армянская советская энциклопедия. т.1 . 1974, стр. 77.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads