Елізаветпальская губерня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Елізаветпальская губерня (азерб.: Yelizavetpol quberniyası; арм.: Ելիզավետպոլի նահանգ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі.
Remove ads
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Геаграфічнае становішча
Гэта была адна з самых значных па прасторы губерняў Закаўказзя, размешчаная ва ўсходняй яго частцы, прыблізна паміж 38°50' и 41 1/2 ° паўночнай шыраты і 44°21' і 48°21' усходняй даўгаты (ад Грынвіча); на поўначы яна межавала з Тыфліскай губерняй, Закатальскай акругай і Дагестанскай вобласцю; на ўсходзе — з Бакінскай губерняй; на захадзе — з Тыфліскай і Эрыванскай губернямі, а на поўдні — з Персіяй па рацэ Аракс, якая была тут дзяржаўнай мяжой Расіі. У азначаных межах Елізаветпальская губерня займала плошчу ў 38 782,5 кв. вярсты ці 44 136 км² (па Стрэльбіцкім).
Клімат
Клімат колішняй Елізаветпальскай губерні вельмі разнастайны. Вось як ён ахарактарызаваны ў «Энцыклапедычным слоўніку Бракгаўза і Эфрона»:
Зона горных паш, што ляжыць вышэй за лясную расліннасць, на працягу амаль трох чвэрцяў года пакрыта снягамі і зусім бязлюдная; улетку, пры дастатку атмасфернай і глебавай вільгаці, расліннасць прыцягвае качэўнікаў з іх статкамі, якія застаюцца тут да сярэдзіны ці канца жніўня. Ніжэй за горныя пашы, у паласе лясоў, клімат, хоць яшчэ суровы, ужо дазваляе займацца культурай хлебных раслін (апроч кукурузы і рысу); зімы тут багата снежныя і даволі суровыя, лета халаднаватае і дажджлівае з частымі градабоямі, што моцна шкодзяць пасевам. На перадгор’ях, апроч хлябоў, з’яўляюцца сады і вінаграднікі; месцамі тут даводзіцца звяртацца да штучнага абваднення. Нарэшце, шырокія нізінныя і стэпавыя прасторы вылучаюцца кліматам, гарачым і сухім цягам доўгага лета, і кароткай і мяккай зімой; вясна кароткая, хутка пераходзіць у лета. З канца красавіка ўсталёўваецца засуха, пры спякоце да 45 °C, якая працягваецца да сярэдзіны верасня і абумоўлівае паўсюднае выгаранне і засыханне дзікай расліннасці і ўзмоцненую патрэбу культурных, вельмі тут размаітых, раслін у штучным абвадненні. Глыбокай восенню і зімой, з прычыны дажджоў, стэп пакрываецца травамі, што ўтвараюць так званыя зімовыя пашы, на якіх пасвіцца скаціна ў зімовы час. Снег зімой у гэтых частках Елізаветпальскай губерні выпадае рэдка і трымаецца мала, а маразы звычайна не перасягаюць 5-6 °C.
Пра клімат Елізаветпаля і Шушы, з якіх першы можа характарызаваць нізіны і стэпы, а другая — лясную палосу, у слоўніку даюцца наступныя звесткі:
Нацыянальны склад у 1897 годзе[1]
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
У пачатку XX стагоддзя ў склад губерні ўваходзіла 8 паветаў:
Remove ads
Зноскі
- Мова ўказана як «татарская»
- Первая всеобщая перепись населения Российской Империи 1897 г. . Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads