Мікалай Канстанцінавіч Старшынаў

рускі савецкі паэт, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Канстанцінавіч Старшы́наў[3] (руск.: Николай Константинович Старшинов; 6 снежня 1924 — 6 лютага 1998) — рускі савецкі паэт, перакладчык.

Хуткія факты Мікалай Канстанцінавіч Старшынаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве. У 1942 годзе скончыў школу і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў 2-е Ленінрадскае пяхотнае вучылішча і атрымаў званне старшы сяржант[4]. З 1943 года на Заходнім фронце — памочнік камандзіра кулямётнага ўзвода, рэдагаваў баявы лісток[5][4]. У баях пад Спас-Дземенскам быў цяжка паранены[5][4]. У 1944 годзе М. К. Старшынаў дэмабілізаваны і паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве[4][5]. Інстытут скончыў у 1955 годзе. З 1955 года загадваў аддзелам паэзіі ў часопісе «Юность» і адначасова займаў пасаду кіраўніка літаратурнага аб’яднання Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1972 года на працягу дваццаці гадоў быў рэдактарам альманаха «Поэзия» выдавецтва ЦК УЛКСМ «Маладая гвардыя»[4].

Памёр М. К. Старшынаў 6 лютага 1998 года. Пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве[6].

Remove ads

Творчасць

Першыя вершы пачаў пісаць у 12-гадовым узросце[4]. Друкаваўся з 1943 года[3]. Аўтар паэтычных зборнікаў «Сябрам» (1951), «Пратока» (1966), «Астннік» (1973), «Ранні час» (1977), «Тваё імя» (1980), паэм «Гвардыі радавы» (1947), «Сямёнаўна» (1973), кнігі апавяданняў «Белы камень» (1968), кнігі «Памятны ўрок» (1980) і інш. Пераклаў на рускую мову асобныя творы А. Вялюгіна, М. Танка, А. Русецкага[3]. Займаўся перакладамі літоўскай і фінскай паэзіі[4]. Таксама М. К. Старшынаў займаўся збіраннем частушак і апублікаваў зборнікі «Частушкі з карцінкамі» (1991), «Дазвольце вас пацешыць» (1992), «Ой, Сеямёнаўна!» (1992)[4].

Вершы паэта перакладзены на англійскую, нямецкую, іспанскую, нідэрландскую, польскую, чэшскую, румынскую мовы[4]. Асобныя вершы пераклалі на беларускую мову К. В. Камейша і Ю. Свірка[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads