Уладзіслаў Валовіч

(пам. 1668) ваявода віцебскі, гетман польны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзіслаў Валовіч
Remove ads

Уладзіслаў Пятровіч Валовіч (? — 1668) — дваранін караля Уладзіслава IV, гетман польны літоўскі, ваявода віцебскі, пісар польны літоўскі, пасол соймавы.

Хуткія факты Уладзіслаў Валовіч, 12-ы гетман польны літоўскі ...

З роду Валовічаў. Удзельнічаў у Смаленскай вайне (1632—1634), трапіў у палон, але рускі ваявода М. Б. Шэін адпусціў яго для перадачы каралю просьбы пра заключэнне міру.

У час антыфеадальнай вайны 16481651 на Беларусі замяніў гетмана вялікага літоўскага Яна Кішку, які захварэў, узначаліў адзін са шляхецкіх атрадаў, неаднаразова разбіты казакамі і паўстанцамі ў Мазырскім павеце. Разам з атрадам зачыніўся ў Слуцку. Выйграў некалькі баёў з сялянска-казацкімі атрадамі пад Валожынам, Рэчыцай, Бабруйскам, Чэрыкавам.

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 узначаліў войска ВКЛ, у 1658 перамог рускае войска каля Глыбокага. У 1659 разбіты войскам князя Хаванскага. Ваяваў таксама супраць шведаў.

Remove ads

Зноскі

1. Грыцкевіч А. П. Валовічы // Вялікае княства Літоўскае: (энцыклапедыя) / пад рэд. Г. П. ПашкоўМн.: БелЭн, 2007. — Т. 1 : Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 383.

2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 88, 156, 471.

3. Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. ЯнушкевічМн.: 2014. — С. 104. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1

4. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 192, 471.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads