Мікалай Кір’янавіч Рыжы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Кір’янавіч Рыжы (6 снежня 1896, Віцебск — 22 кастрычніка 1972, Адэса) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік артылерыі (18.02.1958).
Remove ads
Біяграфія
У Чырвонай Арміі з верасня 1918 года. Прымаў удзел у грамадзянскай вайне. Служыў справаводам 1-га лёгкага артылерыйскага дывізіёна ў 1-й Смаленскай пяхотнай дывізіі. З верасня 1919 года служыў і ваяваў у складзе 17-й стралковай дывізіі: справавод асобнага артылерыйскага дывізіёна, начальнік сувязі артылерыйскага дывізіёна, з мая 1920 — начальнік каманды кіравання артылерыйскага дывізіёна, з ліпеня 1921 — ад’ютант 17-га лёгкага артылерыйскага дывізіёна, з лютага 1922 — памочнік камандзіра артылерыйскай батарэі і з красавіка 1922 — камандзір батарэі. Ваяваў на Заходнім фронце.
У 1923 годзе скончыў Вышэйшую артылерыйскую школу. Пасля вярнуўся ў 17-ю стралковую дывізію (да таго часу ўваходзіла ў войскі Маскоўскай ваеннай акругі) на тую ж пасаду, а з верасня 1924 года камандаваў дывізіёнам у артылерыйскім палку дывізіі. У 1926 годзе скончыў Курсы ўдасканалення каманднага складу. З лютага 1927 года — начальнік штаба артылерыйскага палка ў гэтай жа дывізіі, са студзеня 1931 — памочнік па страявой частцы камандзіра артылерыйскага палка. У агульнай складанасці праслужыў у артылерыі 17-й стралковай дывізіі больш за 12 гадоў.
З лютага 1932 года — начальнік 1-й часткі штаба 1-й артылерыйскай дывізіі, затым начальнік штаба гэтай дывізіі. З лістапада 1932 — начальнік штаба артылерыі Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі, з 1934 — начальнік акруговага артылерыйскага палігона Харкаўскай ваеннай акругі. У красавіку 1935 года вярнуўся ў Маскоўскую Пралетарскую дывізію на пасаду начальніка артылерыі дывізіі. З сакавіка 1939 года — начальнік артылерыі 14-га стралковага корпуса.
На пасадзе начальніка артылерыйскага корпуса ўдзельнічаў у савецка-фінскай вайне. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У 1941 годзе скончыў Курсы вышэйшага начальніцкага складу пры Ваеннай акадэміі РСЧА імя М. В. Фрунзэ.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ваяваў начальнікам артылерыі 14-га стралковага корпуса на Паўднёвым фронце. З ліпеня 1941 года — начальнік артылерыі Асобнай прыморскай арміі. На гэтай пасадзе праявіў сябе выбітным артылерыйскім камандзірам пры абароне Адэсы і Севастопаля, у найцяжкіх умовах умела манеўруючы нешматлікімі сіламі артылерыі, арганізуючы артылерыйскую абарону і хуткае засяроджванне артагню на найбольш пагражальных участках[2]. Удзельнічаў у планаванні і правядзенні Керчанска-Феадасійскай дэсантнай аперацыі.
З ліпеня 1942 — начальнік артылерыі Забайкальскага фронту. На апошнім этапе Другой сусветнай вайны на гэтай пасадзе паспяхова дзейнічаў пры разгроме японскай Квантунскай арміі ў ходзе Маньчжурскай стратэгічнай наступальнай аперацыі ў савецка-японскай вайне (жнівень 1945).
У пасляваенны час са снежня 1945 года камандаваў артылерыяй Забайкальска-Амурскай ваеннай акругі, з чэрвеня 1947 — артылерыяй Забайкальскай ваеннай акругі. У 1952 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай Ваеннай акадэміі імя К. Варашылава. З 1952 года — камандуючы артылерыяй Туркестанскай ваеннай акругі. З лістапада 1959 года знаходзіўся ў распараджэнні Галоўнакамандуючага сухапутнымі войскамі. У красавіку 1960 года звольнены ў адстаўку па хваробе.
Памёр у 1972 годзе ў Адэсе. Пахаваны на 2-х хрысціянскіх могілкак.
Remove ads
Бібліяграфія
- Рыжи Н. К. На Севастопольских рубежах // У черноморских твердынь. Отдельная Приморская армия в обороне Одессы и Севастополя. — М., 1967.
Узнагароды
- Ордэн Леніна (21.02.1945)[3]
- Чатыры ордэна Чырвонага Сцяга (8.02.1942[4], 10.02.1942, 3.11.1944, 20.06.1949)
- Ордэн Кутузава 2-й ступені (8.09.1945)
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (22.02.1944)
- Ордэн Чырвонай Зоркі (19.05.1940)
- Медаль «За абарону Адэсы»
- Медаль «За абарону Севастопаля»
- Медалі СССР
- Ордэн Баявога Чырвонага Сцяга (Манголія)
- Медаль «За перамогу над Японіяй» (Манголія)
- Медаль «25 гадоў Мангольскай Народнай рэвалюцыі»
Заўвагі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads