Мікалай Мікалаевіч Ждановіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікола Ждановіч, Мікалай Мікалаевіч Ждановіч (руск.: Николай Николаевич Жданович; 27 верасня 1957, вёска Селішча[1] (цяпер Цяплухі[2]), Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі паэт, празаік і журналіст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2001 года і Саюза журналістаў Беларусі.

Хуткія факты Мікалай Мікалаевіч Ждановіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Селішча (якая з 1976 г. мае назву Цяплухі) у Асіповіцкім раёне. У Селішчы нарадзілася і яго маці.

Скончыў Асіповіцкую сярэднюю школу № 4. Адслужыў тэрміновую вайсковую службу ў Савецкай Арміі, а пасля працаваў кіроўцам (вадзіцелем) на асіповіцкім заводзе аўтамабільных агрэгатаў.

Thumb
Мікола Ждановіч (у цэнтры) з сябрам — беларускім паэтам Міколам Шабовічам (злева). Фота 1980 г.

Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка) і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Спачатку працаваў журналістам у раённай газеце «Прыпяцкая праўда» (Нароўля), а пасля ў «Гомельскай праўдзе» (Гомель). Пасля таго 17 гадоў[3] быў галоўным рэдактарам газеты «Добрушскі край» (Добруш) і выхаваў шэраг таленавітых журналістаў-газетчыкаў. Дапамагаў у творчым станаўленні і публікацыі першых вершаў многіх вядомых сёння добрушскіх паэтаў.

З 2002 г. Мікалай Ждановіч працаваў уласным карэспандэнтам беларускай газеты «Рэспубліка» па Гомельскай вобласці. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2000 г. Жыве ў Гомелі.

Піша вершы і мастацкую прозу на беларускай мове. Грамадска-палітычныя артыкулы ў газетах на беларускай і рускай мовах. Літаратурныя творы Мікалая Ждановіча друкаваліся ў многіх рэспубліканскіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках «Маладыя галасы», «Магістраль», «Літаратурная Гомельшчына», «Святло шчымлівай памяці». Аўтар кніг «Прызнанне ціхае „люблю“» (1996), «Свята Першага Снегу» (2001) і іншых.

Лаўрэат некалькіх літаратурных конкурсаў. У 2022 г. у час свята Дня беларускага пісьменства, які праводзіўся ў той год у Добрушы, Мікола Ждановіч быў удастоены Гран-пры Гомельскага абласнога літаратурнага конкурсу «Наш Добруш — душы бясцэнны скарб» і атрымаў узнагароду ў Добрушы каля помніка народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну (помнік быў напярэдадні адкрыты 3 верасня 2022 г.). У час узнагароджання са сцэны прагучаў гімн Добрушу, аўтарам тэксту якога з’яўляецца Мікалай Ждановіч, а музыкі — Рыгор Козыраў (дырэктар Добрушскай дзіцячай музычнай школы)[1].

Паводле ацэнкі старшыні Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаіка, публіцыста, драматурга Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча, творы Міколы Ждановіча — патрыятычныя і лірычныя, заклікаючыя да паглыбленага роздуму над жыццём і чалавечымі лёсамі[4].

Remove ads

Зборнікі твораў

  • Ждановіч, М.М. Прызнанне ціхае “люблю”…” : зборнік вершаў і апавяданняў / М.М. Ждановіч. — Мн., 1996.
  • Ждановіч, М.М. Свята Першага Снегу : вершы / М.М. Ждановіч. — Мн. : Дом прэсы, 2001. — 31 с. (Б-ка часопіса “Маладосць”)

Зноскі

  1. Николай Жданович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2023. Праверана 5 сакавіка 2023.
  2. Николай Жданович: «Газета стала частью моей жизни»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2023. Праверана 5 сакавіка 2023.
  3. Сустракае гасцей Добрушчына(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2023. Праверана 8 сакавіка 2023.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads