Мікалай Мікалаевіч Пятроў

хірург, анколаг From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Мікалаевіч Пятро́ў[2] (руск.: Николай Николаевич Петров; 14 снежня 1876 — 2 сакавіка 1964) — хірург, адзін з заснавальнікаў савецкай анкалогіі, доктар медыцыны (1902), прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1939), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1935), Герой Сацыялістычнай Працы (1957).

Хуткія факты Мікалай Мікалаевіч Пятроў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

М. М. Пятроў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і вучонага-механіка, інжынера М. П. Пятрова. У 1894 годзе скончыў гімназію. У 1899 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію і быў пакінуты ўдасканальвацца на кафедры хірургічнай прапедэўтыкі прафесара М. С. Субоціна. У 1902 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Экспериментальные данные о бугорчатке суставов в связи с повреждением»[3]. У 1902—1903 гадах працаваў у лабараторыі І. І. Мечнікава ў Парыжы[4], у 1903—1905 гадах праходзіў стажыроўку ў Пастэраўскім інстытуце[3]. З 1905 года прыват-дацэнт хірургіі ў Ваенна-медыцынскай акадэміі, з 1908 года і на Вышэйшых жаночых курсах. У 1912—1913 гадах прафесар хірургічнай клінікі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1913 годзе М. М. Пятроў вярнуўся ў Пецярбург і ўзначаліў кафедру хірургіі Інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1914 годзе, з пачаткам Першай сусветнай вайны, быў прызваны на фронт у якасці хірурга-кансультанта шпіталяў. У 1917 годзе на Кубані ўрач-хірург і кансультант шпіталяў у складзе 9-й Чырвонай Арміі.[3] У 1920 годзе быў адным з заснавальнікаў медыцынскага факультэта Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ўзначаліў на ім кафедру шпітальнай хірургіі. У 1921 годзе зноў вярнуўся ў Петраград і ўзначаліў кафедру хірургіі Інстытута ўдасканалення ўрачоў. Адначасова да 1926 года прафесар кафедры шпітальнай хірургіі Першага Ленінградскага медыцынскага інстытута. У 1926 годзе па ініцыятыве М. М. Пятрова быў адкрыты Анкалагічны інстытут (сучасны Нацыянальны медыцынскі даследчы цэнтр анкалогіі імя М. М. Пятрова), які ён і ўзначаліў.

Памёр М. М. Пятроў 2 сакавіка 1964 года. Пахаваны на Камароўскіх могілках.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

М. М. Пятрову належаць навуковыя працы (больш за 400[3]) па тэарэтычнай, эксперыментальнай і клінічнай анкалогіі, ваенна-палявой хірургіі, траспланталогіі, хірургічным лячэнні туберкулёзу, язвавай хваробы страўніка і дванццаціперснай кішкі, па дэанталогіі і інш.

Сярод апублікаванага:

  • Общееучениеобопухолях, 1910;
  • Химические и биологические способы распознавания раковой болезни. — СПб., 1914;
  • Лечение инфецированных ран, 3 изд. — Л., 1924;
  • Язвенная болезнь желудка и 12-перстной кишки и ее хирургическое лечение. — М.‒ Л., 1938 (у сааўтарстве);
  • Руководство по общей онкологии, 2 изд. — Л., 1961 (у сааўтарстве);
  • Вопросы хирургической деонтологии, 5 изд., Л., 1956.
Remove ads

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Петров Николай Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Петров Николай Николаевич Архівавана 29 верасня 2021. (руск.) // Кубанскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads