Мікалай Паўлавіч Пятроў

вучоны, механік і інжынер From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Паўлавіч Пятроў
Remove ads

Мікалай Паўлавіч Пятро́ў[4] (руск.: Николай Павлович Петров; 25 мая 183615 студзеня 1920) — рускі вучоны ў галіне механікі і інжынер, генерал-інжынер, прафесар, Ганаровы член Пецярбургскай акадэміі навук (1894). Бацька М. М. Пятрова.

Хуткія факты Мікалай Паўлавіч Пятроў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Трубчэўск Арлоўскай губерні. Пачатковую адукацыю атрымаў у сям’і. У 1855 годзе скончыў Канстанцінаўскі кадэцкі корпус. З 1855 годзе ў чыне прапаршчыка служыў у лейб-гвардзейскім Фінляндскім палку. У 1857 годзе скончыў афіцэрскія класы Мікалаеўскага інжынернага вучылішча і служыў на кафедры матэматыкі пад кіраўніцтвам М. В. Астраградскага. У 1866 годзе быў накіраваны ў камандзіроўку за мяжу з мэтай вывучэння прыкладной механікі. Пасля вяртання з камандзіроўкі ў 1866 годзе выкладаў у Мікалаеўскай інжынернай акадэміі і з 1871[4][5] года ў Санкт-Пецярбургскім практычным тэхналагічным інстытуце. У 1888—1892 гадах займаў пасаду старшыні Упраўлення казённых дарог, з 1892 года старшыня Інжынернага савета Міністэрства шляхоў зносін, з 1893 года — сябра (намеснік) міністра шляхоў зносін. У 1895 годзе кіраваў Камісіяй па збудаванню Сібірскай чыгункі[5].

У 1896—1905 гадах М. П. Пятроў старшыня Імперскага рускага тэхнічнага таварыства, з 1900 года член Дзяржаўнага савета, з 1907—1915 гадах старшыня яго 2-а дэпартамента[6].

Па ініцыятыве М. П. Пятрова створана Маскоўскае інжынернае вучылішча ведамства шляхоў зносін (сучасны Расійскі ўніверсітэт транспарту)[6].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па гідрадынамічнай тэорыі змазкі, тэорыі вісказіметрыі, прыкладной механіцы, чыгуначнай тэхніцы. Вывеў закон трэння пры наяўнасці змазкі, заклаў асновы гідрадынамічнай тэорыі трэння ў машынах. Праводзіў даследаванне метадаў разліку цягі цягнікоў, ціску колаў на рэйкі і іх трываласці, дзейнасці тармазных сістэм на чыгуначным транспарце.

Зноскі

1. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 28 чэрвеня 2025.

2. Петров Николай Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

4. Петров Николай Павлович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads