Мікалай Паўлавіч Высоцкі

беларускі і расійскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Паўлавіч Высоцкі — інжынер-архітэктар[1] (19 студзеня 1831, Невель[2] (паводле іншых звестак у Варонеж[3]) — ?).

Хуткія факты Мікалай Паўлавіч Высоцкі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Пачатковую адукацыю атрымаў у Варонежскай мужчынскай гімназіі  (руск.). У снежні 1845 года паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, выпусціўся ў чэрвені 1852 года з правам на чын XII класа[1].

Прафесійная дзейнасць

Адразу пасля выпуску накіраваны на службу ў віцебскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію архітэктарскім памочнікам для вытворчасці работ, а ў лістападзе 1855 года прызначаны архітэктарам гэтай камісіі[1].

Праз сем гадоў М. Высоцкі залічаны па галоўным кіраванні шляхоў зносін і грамадскіх будынкаў  (руск.) і звольнены для заняткаў у галоўнае таварыства расійскіх чыгунак  (руск.)[1].

У сакавіку 1865 года ён быў камандзіраваны саветам таварыства ў Прусію, Бельгію, Францыю і Аўстрыю для вывучэння будовы майстэрняў, сістэм ацяплення, таварных і пасажырскіх будынкаў і іншых збудаванняў, якія маюць дачыненне да чыгуначнай справы[1]. Па вяртанні з-за мяжы М. Высоцкі выканаў па сваіх праектах пабудову пагранічнай станцыі «Вержбалава» і да 1868 года быў архітэктарам і начальнікам 13 дыстанцыі Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі, а потым пераведзены ў Пецярбург на пасаду начальніка 1-га аддзялення гэтай жа дарогі[1].

Адначасова з тым, як член Імператарскага рускага тэхнічнага таварыства  (руск.), ён загадваў пецярбургскай элементарнай школай і выкладаў у ёй рысаванне і чарчэнне (1869-79)[1]. Па пераўтварэнні гэтай школы ў чыгуначнае вучылішча, быў прадстаўніком галоўнага таварыства расійскіх чыгунак пры савеце вучылішча (1879-85). У падзяку за яго 14-гадовую безвыплатную дзейнасць на гэтай пасадзе савет кіравання змясціў партрэт М. Высоцкага ў вучылішчнай зале[1]. У 1876-77 гадах М. Высоцкі склаў інструкцыі для дарожных майстроў і старэйшых рабочых, правілы пра сігналы і на карыстанне дрызінамі і іншае[1].

Remove ads

Творчасць

Thumb
Пасажырскі вакзал на станцыі Вержбалава  (укр.)
Thumb
Дом Латкіна ў Санкт-Пецярбургу

Як спецыяліст чыгуначнай архітэктуры, ён удзельнічаў у конкурсах па складанні праектаў пасажырскіх будынкаў для гарадоў Дынабурга  (руск.) і Адэсы  (руск.) і ў абодвух выпадках (1869-79) ушанаваны за прадстаўленыя праекты другой прэміі[1].

Акрамя таго ён склаў у розны час праекты будынкаў акруговых судоў у гарадах Магілёве, Гродне, Вільні  (руск.) і Коўне[1].

  • 1852-62 гадах у Віцебскай губерні[1]:
  • 1862-72[1]:
    • Вялікія мураваныя будынкі майстэрняў для вагонаў і паравозаў на станцыі Коўна  (польск.)
    • Дабудова станцыйных будынкаў, платформаў і шляхоў са стрэлкамі на станцыі Коўна
    • Ратонда для 18-ці паравозаў
    • Эстакада на берагу р. Нёмана
    • Мураваны пасажырскі будынак, газавы завод, навесы, пакгаузы, вадапад’ёмны будынак, жылыя дамы, аранжарэя і іншыя пабудовы на станцыі Вержбалава  (укр.)
    • Паравы лесапільны завод на р. Лузе, які належаў спадчыннаму ганароваму грамадзяніну Тамасаву (цяпер населены пункт, дзе змяшчаўся завод, называецца Талмачова[5])
    • Падвалы і склады пры дыстыляцыйным заводзе ў г. Лузе
    • Пасажырскі будынак, жылыя дамы і службы на станцыі Лісіна  (руск.)
    • Паравозны сарай на станцыі Тосна  (руск.)
    • Чыгуначныя казармы і будкі са службамі паміж станцыямі Гатчына і Тосна  (руск.)
  • 1872-82[1]:
  • 1882-62[1]:
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads