Вярбілава (горад)

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Вярбілава (горад)map
Remove ads

Вярбі́лава[2], таксама Вірбаліс (літ.: Virbalis) — горад у Вількавішкаўскім раёне Мар’ямпольскага павета Літвы, цэнтр Вярбілаўскай сянюніі. Размешчаны за 2 км ад чыгуначнай станцыі Кібарты на лініі Коўна — Калінінград і за 12 км ад Вількавішак.

Хуткія факты Вярбілава, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1529 годзе пад назвай Новая Воля ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Thumb

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе адышоў да Прусіі і быў у яе складзе да 1807 года. У гэты час меў назву Вірбален (ням.: Wirballen). З 1807 уваходзіў у склад Варшаўскага герцагства. У выніку Венскага кангрэса, які праходзіў пасля заканчэння вайны з напалеонаўскай Францыяй, Варшаўскае герцагства было скасавана, і ў 1815 годзе быў уключаны ў склад Царства Польскага. Да 1917 года ў традыцыі Расійскай імперыі называўся Вержбалава (руск.: Вержбалово). З пачатку 1860-х гадоў, пасля правядзення Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі да прускай мяжы, і да Першай сусветнай вайны, Вярбілава было памежнай станцыяй паміж Расійскай імперыяй і Прусіяй (першай прускай станцыяй, за 1 вярсту ад Вярбілава, быў Эйдкунен), тут былі мытня і памежныя ўстановы. Мястэчка Вярбілава было ва Уладзіслаўскім павеце Сувалкаўскай губерні.

Падчас Першай сусветнай вайны з лютага 1915 быў акупаваны нямецкай арміяй. У 1918 годзе пры ўтварэнні Літоўскай Рэспублікі увайшоў у яе склад. Да Другой сусветнай вайны горад меў каталіцкую, лютэранскую і яўрэйскую абшчыны.

З 1940 года быў у складзе Літоўскай ССР. Падчас Другой сусветнай вайны быў пакінуты Чырвонай арміяй 22 чэрвеня 1941 года. Вызвалены ў 1944 годзе войскамі 3-га Беларускага фронту ў ходзе Гумбінен-Гольдапскай наступальнай аперацыі. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads