Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі

падарожнік і географ, даследчык Цэнтральнай Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі
Remove ads

Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі (12 красавіка 1839 — 1 лістапада 1888) — падарожнік і географ, даследчык Цэнтральнай Азіі, асветнік, ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1878), генерал-маёр.

Хуткія факты Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі, Дата нараджэння ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...
Remove ads

Біяграфія

М. М. Пржавальскі належаў да беларускага шляхецкага роду Перавальскіх, герба Лук: «Срэбныя Лук і Страла, павернутыя да гары на чырвоным полі». Герб быў дараваны казаку з войска ВКЛ Карніле Анісімавічу Перавальскаму за баявыя подзвігі ў бітве з маскоўцамі пры ўзяцці Полацка арміяй Стэфана Баторыя. Леон Пржавальскі падпісаў паспалітае рушанне 1698 г. у Віцебскім ваяводстве. Напісанне прозвішча з часам паланізавалася. У XIX ст. род быў малазаможным, рассяліўся ў Смаленскай і Віцебскай губерні. Рыгор Віктаравіч быў ураднікам у дынабурскім павеце ў 1857 г.[5]

Нарадзіўся ў в. Кімбарава Смаленскай губерні ў сям’і дробнага памешчыка, які паходзіў з Віцебшчыны. У 1855 годзе скончыў гімназію ў Смаленску і паступіў на ваенную службу. У 1861-63 гадах быў слухачом Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецярбургу. У гэтыя гады ім складзены «Ваенна-статыстычны агляд Прыамурскага края», які стаў падставай для абрання яго ў 1864 годзе членам Рускага геаграфічнага таварыства, з якім у далейшым была звязана дзейнасць Пржавальскага. У 1864-67 гадах выкладаў геаграфію і гісторыю ў юнкерскім вучылішчы ў Варшаве.

Знаёмства ў 1867 годзе з П. П. Сямёнавым-Цян-Шанскім карэнным чынам паўплывала на фарміраванне Пржавальскага як вучонага. На працягу 1867-88 гадоў М. Пржавальскі ажыццявіў 5 вялікіх экспедыцый: у 1867-69 гадах — Усурыйскую, у 1870-73 гадах — Мангольскую, у 1876-77 гадах — Лабнорскую і Джунгарскую, у 1879-80 гадах — першую Тыбецкую. Урад Тыбета не хацеў дапусціць яго ў Лхасу, і яму прыйшлося павярнуць за 200 км ад Лхасы, затое ен прывёз апісанне каня, якога да гэтага не ведала навука і які быў названы ў яго гонар (Equus przewalskii). Чацвёртая экспедыцыя ў Цэнтральную Азію была праведзена ў 1883—1886 гадах. Падчас вандровак Пржавальскі штодня вёў запісы ў дзённіку, на базе якога паўсталі таленавіта напісаныя кнігі. Даследаваў Памір, Цянь-Шань, Кіргізію, Уйгурыю, Тыбет, Манголію, вытокі Жоўтай і Блакітнай ракі. Раптоўная смерць ад брушнога тыфу перашкодзіла яму ў 1888 годзе працягнуць сваю пятую экспедыцыю. Ён памёр ва ўзросце 49 год. Пахаваны паводле ўласнага тастамента ў г. Каракол на беразе возера Ісык-Куль (Кыргызстан).

Найбуйнейшымі заслугамі Пржавальскага з’яўляецца геаграфічнае і натуральна-гістарычнае даследаванне горнай сістэмы Кунь-Луня, храбтоў Паўночнага Тыбету, басейнаў Лоб-Нара і Куку-Нара і вытокаў Жоўтай ракі. Акрамя таго, ім быў адкрыты цэлы шэраг новых форм жывёл: дзікі вярблюд, конь Пржавальскага, шэраг новых відаў іншых млекакормячых, а таксама сабраны велічэзныя заалагічныя і батанічныя калекцыі, якія змяшчалі ў сабе шмат новых формаў, у далейшым апісаных спецыялістамі. Акадэмія навук Расійскай імперыі і навуковыя грамадствы ўсяго свету віталі адкрыцці Пржавальскага. Імператарская Санкт-Пецярбургская акадэмія навук узнагародзіла Пржавальскага медалём з надпісам: «Першаму даследчыку прыроды Цэнтральнай Азіі».

На думку А. І. Ваейкава, Пржавальскі быў адным з найбуйнейшых кліматолагаў XIX стагоддзя.

Remove ads

Зноскі

1. Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4

2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

3. Пржевальский Николай Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. — Warszawa. 1931, t. XV, s. 27.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads