Мікалай Пятровіч Анцукевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Пятровіч Анцукевіч (15 (17) лютага 1892, мяст. Каралін, Мазырскі павет, цяпер г. Ельск — 21 снежня 1971[1], Вільнюс) — беларускі педагог, філолаг-даследчык.
Remove ads
Біягрфія
Нарадзіўся 15 (17) лютага 1892 года ў мястэчку Каралін Мазырскага павета[1].
У 1911 годзе скончыў Бабруйскую гімназію, у 1919 годзе — Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут. 3 1920 года працаваў выкладчыкам гісторыі ў рэальным вучылішчы ў Лунінцы, латыні — у польскай гімназіі ў Стоўбцах. Збіраў палескі фальклор, вёў культурна-асветніцкую работу сярод беларускага Насельніцтва. 3 1933 года выкладчык латыні ў Беларускай гімназіі ў Вільні, з 1936 дырэктар гэтай гімназіі[1].
У 1945—1950 працаваў выкладчыкам у Вільнюскіх педінстытуце і універсітэце[1].
Памёр 21 снежня 1971 года ў Вільні. Пахаваны на праваслаўных могілках[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Даследаваў «Слова аб палку Ігаравым». Прапанаваў сваё тлумачэнне «цёмных» месцаў «Слова» метадам супастаўлення з белрускімі гаворкамі. Пераклаў «Слова» на сучасную рускую мову[1].
Зноскі
- Анцукевіч Мікалай Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Vilniaus miesto kapinių registras (літ.). zemelapiai.vplanas.lt. Праверана 4 студзеня 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads