Мікалай Піліпавіч Красоўскі

беларускі артыст балета, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Піліпавіч Красоўскі (11 ліпеня 1933, Рэчыца — 23 лістапада 1989, Мінск) — беларускі артыст балета, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1972). Стваральнік і мастацкі кіраўнік ансамблю «Чараўніцы».

Хуткія факты Мікалай Піліпавіч Красоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і працоўных, меў двух братоў. Бацька загінуў падчас вайны. Пасля вайны сям’я пераехала ў Мінск. З 12 гадоў Мікалай працаваў разнорабочым на рынку.

У 1951 годзе скончыў Беларускае харэаграфічнае вучылішча, а ў 1953 годзе — Ленінградскае (клас А. І. Пушкіна).

У 1956 годзе вярнуўся ў Мінск, працаваў камсоргам у Тэатры оперы і балета. Пасля канфлікту з кіраўніцтвам пераехаў з жонкай Раісай Красоўскай у Чалябінск, дзе ўдзельнічаў у адкрыцці мясцовага тэатра оперы і балета[1], пасля працаваў у Бакінскім тэатры оперы і балета.

З 1960 па 1975 год быў вядучым салістам тэатры оперы і балету БССР, паралельна скончыў балетмайстарскі факультэт ГІТІСа.

У 1972 годзе атрымоўвае званне заслужанага артыста, а ў 1975 годзе пакінуў сцэну.

У 1976 годзе стаў мастацкім кіраўніком эстрадна-харэаграфічнага ансамблю «Чараўніцы».

Памёр 23 лістапада 1989 года ў Мінску, пахаваны на паўночных могілках.

Сям’я

Жонка Раіса Ермалаеўна, дачка Вікторыя (1958 г.н.).

Remove ads

Творчасць

Thumb
Мікалай Піліпавіч з удзельніцамі ансамлю Чараўніцы. 1985 год
Спектаклі

Выконваў партыі ў балетах: Спартак, Дон Кіхот, Баядэрка, Мара, Выбранніца, Папялушка, Рамэа і Джульета, Лебядзінае возера, Спячая прыгажуня, Райманда

Белатмейстар: Фіялка Манмартра (аўт. I. Кальман), Пяе Жаваранак (аўт. Ю. Семяняка)

Сярод іншых пастановак Мікалай Філіпавіч стварыў балет «Кастусь Каліноўскі» (не блытаць з аднаіменнай операй 1947 года), лібрэта да якога напісаў Уладзімір Караткевіч, а музыку – кампазітар Алег Янчанка. Аднак прэм’ера так і не адбылася – ЦК Беларусі забараніў балет з ідэалагічных прычын.[2]

Кіно
  • Эпізадычная роля — «Гора баяцца - шчасця не бачыць» (1973)[3]
Remove ads

Цікавыя факты

  • У 1960-х гг артыст балета Рудольф Нурыеў прапанаваў Мікалаю Красоўскаму эміграваць з СССР, але той адмовіўся.
  • Помнік на магіле Мікалая Піліпавіча выглядае як гладыятар, што ляжыць на зямлі са шчытом, такі выбар помніка невыпадковы. Адна з самых галоўных балетных партый у творчасці артыста — партыя Спартака (у аднаіменным балеце), якую ён выканаў яшчэ ў прэм’ерным спектаклі ў Мінску і затым доўгія гады танцаваў у галоўнай ролі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads