Мікалай Фёдаравіч Турцэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Фёдаравіч Турцэвіч
Remove ads

Мікала́й Фё́даравіч Турцэ́віч (1914, в. Каўбасічы Рэчыцкі павет, Мінская губерня  — 14 студзеня 1940) — лейтэнант, камандзір узвода, Герой Савецкага Саюза (1940).

Хуткія факты Мікалай Фёдаравіч Турцэвіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Каўбасічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні[1] у сялянскай сям’і. Беларус[2]. Скончыў сярэднюю школу. Працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1936 года. З 1937 года — курсант Вяземскага ваеннага пяхотнага вучылішча, якое скончыў у 1939 годзе. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў.

Камандзір узвода матарызаванай роты 175-га асобнага разведвальнага батальёну (150-ая стралковая дывізія, 13-ая армія, Паўночна-Заходні фронт), кандыдат у члены УКП(б) лейтэнант Мікалай Турцэвіч праславіўся 14 студзеня 1940 года ў раёне мыса Патаніемі.

Атрымаўшы задачу разведаць сістэму агню на мысе, Мікалай Турцэвіч са сваім узводам падышоў да драцяной загароды, прарабіў у ёй праходы і атакаваў ворага, у выніку чаго была ўскрыта варожая сістэма агню. Але камандзір узвода загінуў у гэтым баі 14 студзеня 1940 года. Пахаваны каля пасёлка Сапёрнае ў Прыазерскім раёне Ленінградскай вобласці, паблізу ад месца гібелі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 красавіка 1940 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» лейтэнанту Турцэвічу Мікалаю Фёдаравічу пасмяротна нададзена званне Герой Савецкага Саюза.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

Родная вёска Каўбасічы перайменавана ў яго гонар на Турцэвічы.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads