Мікалоюс Чурлёніс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікало́юс Канстанці́нас Чурлё́ніс (літ.: Mikalojus Konstantinas Čiurlionis, польск.: Mikołaj Konstanty Czurlanis; 22 верасня 1875 — 10 красавіка 1911) — літоўскі кампазітар, мастак, дырыжор і культурны дзеяч, найвыбітнейшая постаць літоўскай культуры мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. Прызнаны нацыянальным песняром Літвы.
Remove ads
Жыццяпіс

Мікалоюс Чурлёніс нарадзіўся ў 1875 годзе ў Варэне ў сям’і арганіста. Бацька — Канстанцінас Чурлёніс, маці — Адэле Чурлёніене, якая мела баварскія карані. Мікалоюс быў старэйшым з 9 дзяцей у сям’і. Калі яму споўнілася 3 гады, сям’я пераехала ў Друскенікі, дзе бацька атрымаў пасаду гарадскога арганіста. Як і большасць літоўскіх сем’яў таго часу, Чурлёнісы размаўлялі дома па-польску. Мікалоюс пачаў вывучаць літоўскую мову толькі ў 1907 годзе пад уплывам нарачонай Соф’і Кімантайтэ.
Музычныя здольнасці ў Чурлёніса выявіліся ў раннім дзяцінстве, ужо ў тры гады ён мог паўтараць мелодыі на клавіятуры. Талент заўважыў князь Міхал Мікалай Агінскі, які ўзяў хлопчыка ў свой княскі аркестр у Плунге (1889–1893). У 1893 годзе з дапамогай князя паступае ў Варшаўскую кансерваторыю, дзе вучыцца пад кіраўніцтвам Антонія Сыгетынскага і Зыгмунта Наскоўскага. У 1901 годзе пачынае наведваць заняткі ў Лейпцыгскай кансерваторыі.
У 1902 годзе Чурлёніс нечакана змяніў кірунак дзейнасці і пачаў вывучаць жывапіс. У 1904—1906 гадах скончыў Варшаўскую акадэмію выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам Фердынанда Рушчыца і Канрада Кшыжаноўскага.
Remove ads
Грамадская дзейнасць
Пасля рэвалюцыі 1905 года ідэнтыфікаваўся як літовец. Кіраваў хорам варшаўскага Літоўскага таварыства ўзаемнай дапамогі. У 1907 годзе пераехаў у Вільню, дзе разам з Антанасам Жмуйдзінавічусам, Пятрасам Калпокасам, Пятрасам Рымшам і Каетонасам Склерусам быў адным з арганізатараў першай выстаўкі літоўскага мастацтва і стаў адным з 19 заснавальнікаў Літоўскага мастацкага таварыства.
Асабістае жыццё і смерць

У 1909 годзе ажаніўся з крытыкам мастацтва і журналісткай Соф’яй Кімантайтэ. Пад канец гэтага ж года выехаў у Пецярбург, дзе экспанаваў свае працы і здабыў прызнанне.
Аднак у 1910 годзе ў яго рэзка пагоршыўся стан здароўя. Лекары дыягнаставалі шызафрэнію і размясцілі ў псіхіятрычную лячэбніцу «Чырвоны двор» у Пустэльніку (цяпер частка Марак пад Варшавай). Памёр 10 красавіка 1911 года ад запалення лёгкіх у ўзросце 35 гадоў. Пахаваны на могілках у Вільні.
Спадчына
Чурлёніс лічыцца заснавальнікам прафесійнай літоўскай музыкі і жывапісу. Яго ідэя сінтэзу мастацтваў паўплывала на еўрапейскі авангард. У Коўне дзейнічае Нацыянальны музей мастацтва імя Чурлёніса, у Друскеніках — Музей памяці мастака. Яго імем названы вуліцы ў Мінску і Гродне. Верш «Саната» на беларускую мову пераклаў Алесь Разанаў[4].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads