Мікіта Юр’евіч Дземчанка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікіта Дземчанка (нар. 6 верасня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Мікіта Дземчанка, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У 2019 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, дэбютаваў у асноўным складзе 26 чэрвеня 2019 года ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 11 ліпеня 2019 года выйшаў у стартавым складзе каманды ў матчы Лігі Еўропы з латвійскай «Ліепаяй» (1:1). У далейшым працягваў гуляць за дубль.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[3]. 10 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Іслачы» (3:1). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[4].

У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з рэзервовай камандай «Дынама», праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку пачаў сезон 2021 у складзе дубля дынамаўцаў, у далейшым зрэдку з’яўляўся ў асноўнай камандзе. У 2022 годзе стаў часцей прыцягвацца да асновы, у тым ліку нярэдка выхадзіў у стартавым складзе.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

26 лютага 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Кіпра (1:0) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads