Мінойты
вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міно́йты[2] (трансліт.: Minojty, руск.: Минойты) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.
Remove ads
Назва
Ад антрапоніма Minaitis (з патранімічным утваральнікам -ait-) зусім ідэнтычная літоўская назва Minaičiai.
З асновай Min- таксама былое імя тыпу Minautas (з утваральнікам -aut-), ад якога былы тапонім Мінаўты (былі паміж Мілашова і Рудакамі). Было і прускае імя Minaute, ёсць літоўскі адыменны тапонім Minautuva.
Гісторыя
Да 30 жніўня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ганчарскага сельсавета[3].
Прырода
За 2,5—3 км на поўдзень і паўднёвы захад ад вёскі размяшчаецца Мінойцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. 2 лінзападобныя паклады звязаны з камавымі адкладамі сожскага зледзянення.
За 4 км на захад ад вёскі знаходзіцца Пушчанскае радовішча пяскоў (ад назвы ўрочышча Пушча). Пластавы паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка.
На ўсход ад вёскі ляжыць Дакудаўскае балота.
Прамысловасць
Мінойтаўскі рамонтны завод вырабляе сельскагаспадарчую тэхніку.
Транспарт
Вёска знаходзіцца на шашы Ліда—Слонім. Чыгуначная станцыя Мінойты на лініі Баранавічы—Ліда.
Сацыяльная інфраструктура
Сярэдняя школа. Лідскі дом-інтэрнат «Вялічкі».
Славутасці

Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads