Траццякоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Траццяко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ёдкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Траццякоўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Ганчарскага сельсавета перададзены вёскі Вялічкі, Мінойці і Пескі, з Дакудаўскага сельсавета — вёскі Боркі і Скаменны Бор, у склад Дубровенскага сельсавета перададзена вёска Перапечыца[1]. З цягам часу цэнтр сельсавета быў перанесены ў вёску Ёдкі. 21 кастрычніка 1968 года ў склад горада Ліда ўключана вёска Навапрудцы[2]. У 1986 годзе скасавана вёска Багдзі (далучана да вёскі Пяцюлеўцы)[3]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дакудаўскага сельсавета (17 вёсак: Анацкі, Біскупцы, Бурносы, Гаўе-Пяскі, Дакудава 1, Дакудава 2, Ельня, Забалотня, Карнілкі, Лучкі, Мікулічы, Місуры, Мялёгава, Пораслі, Пятры, Філонаўцы, Чараўкі)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 3943 чалавекі[5], з іх 49,1 % — беларусы, 41,2 % — палякі, 7,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (34 населеныя пункты) — 4469 чалавек[7].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 32 (1226).
- Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads