Жыровіцы
аграгарадок у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жыро́віцы[2] (трансліт.: Žyrovicy, руск.: Жировицы), часта Жыровічы[3] — аграгарадок у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, каля ракі Шчара (за 1 км ад яе). Адміністрацыйны цэнтр Жыровіцкага сельсавета. Месцяцца за 10 км на поўдзень ад Слоніма, за 138 км ад Гродна; на аўтамабільнай дарозе, што злучае Слонім з шашой Мінск — Брэст.
У Жыровіцах месціцца даўні манастыр, у цяперашні час комплекс Беларускай праваслаўнай царквы.
Remove ads
Назва
На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Жыровічы» ўтварыўся да прозвішча Жыровіч[4]. Афіцыйная форма назвы вёскі — Жыро́віцы[5]. Існуе меркаванне, што апошняя ўзнікла пад польскім уплывам (ад польск.: Żyrowice)[6].
Гісторыя
У сярэдзіне XV стагоддзя Жыровічы належалі Гойцавічам (вядомы браты Юшка, Івашка і Федзька), але да канца стагоддзя іх род згас. Паміж 1493—1495 гадамі вялікі князь Аляксандр даў Жыровічы свайму маршалку Солтану Аляксандравічу. У 1495 годзе пан Солтан памёр, пакінуўшы адзінага непаўнагадовага сына Аляксандра.

Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) Жыровіцы ў складзе Слонімскага павета Новагародскага ваяводства. З 1565 года пачалі праводзіцца кірмашы[7]. Пад 1587 годам упершыню згадваецца Жыровіцкі манастыр. З 1610-х гадоў мясціна знаходзілася ў валоданні Л. Сапегі, потым І. Мялешкі.
У 1624 годзе Жыровіцы атрымалі статус мястэчка, а ў 1652 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімір надаў паселішчу магдэбургскае права. Неўзабаве Жыровіцы сталі буйным гандлёвым цэнтрам, які карыстаўся ўласным гербам: «у блакітным полі выява двух мужчынскіх постацей — правая стаіць на каленях, левая трымае ў працягнутых руках кнігу»[8]. Падчас Трынаццацігадовай вайны ў 1655 годзе казацкія загоны спалілі мястэчка і манастыр[7].
19 верасня 1730 года ў Жыровіцах адбылася ўрачыстая каранацыя цудоўнага абраза Маці Божай. Карону, упрыгожаную каштоўнымі камянямі, ахвяравала княгіня Ганна Радзівіл. Абраз захоўваўся пад шклом у залачоных шатах[9].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жыровіцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. Цягам 1810—1828 тут знаходзілася рэзідэнцыя грэка-каталіцкага епіскапа Брэсцага. У 1828—1839 гадах Жыровіцы былі цэнтрам Літоўскай уніяцкай, а ў 1840—1845 гадах — Літоўскай праваслаўнай епархіі. У 1880-я ў мястэчку дзейнічалі 3 царквы; працавалі духоўнае і жаночае народнае вучылішчы, 3 крамы, 3 шынкі; рэгулярна праводзіліся 3 кірмашы.
У Першую сусветную вайну Жыровіцы занялі нямецкія войскі. У 1919—1920 гадах мястэчка пераходзіла з рук у рукі — ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Жыровіцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.
У 1939 годзе Жыровіцы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Слонімскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1971 год тут было 430 двароў, на 1994 год — 650. У 2005 годзе Жыровіцам прысвоены статус аграгарадка[10].
- Мястэчка на старых фатаздымках
- Агульны выгляд
- Кляштар
- Царква
- Вуліца
Remove ads
Насельніцтва
Адукацыя
У Жыровіцах працуюць дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж (з 1945), сярэдняя школа (з 1966) і школа мастацтваў, дашкольная ўстанова.
Медыцына
Медыцынскія паслугі аказваюць бальніца і амбулаторыя.
Эканоміка
12 гандлёвых прадпрыемстваў, філіял Беларусбанка і пошта.
Турыстычная інфармацыя

Жыровіцы — цэнтр турызму нацыянальнага значэння. Уваходзяць у турыстычныя маршруты «Мураваны летапіс Панямоння», «Мураваны летапіс Слоніма і Жыровіцаў»[16].
Славутасці
У вёсцы размяшчаецца архітэктурны комплекс былога ўніяцкага (цяпер праваслаўнага) Свята-Успенскага манастыра, які складаецца з наступных збудаванняў:
- Гаспадарчыя пабудовы (XVIII—XX стст.)
- Званіца (1828)
- Кляштарны корпус (XVII—XVIII стст.)
- Цэрквы: Успенскі сабор (1613—1650), Богаяўленская царква (1672 або 1769), Крыжаўзвіжанская царква (1769).
Апроч таго, на паўночнай ускраіне вёскі, на могілках, захавалася драўляная царква Свята-Георгіеўская царква (кан. XVIII ст.).
Страчаная спадчына
- Сядзіба «Старыя Жыровіцы»
Remove ads
Галерэя
- Успенская царква і кляштарны корпус
- Маці Божая Жыровіцкая на франтоне кляштару
- Абраз Маці Божай Жыровіцкай
- Крыніца святой вады
Вядомыя асобы
- Яўген Іванавіч Хлябцэвіч (1884—1953) — беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец.
Цікавыя факты
- У Жыровіцах забаранялася сяліцца яўрэям; паводле дакумента часоў Яна Казіміра (захоўваўся яшчэ ў канцы XIX ст.) яўрэям не дазвалялася нават спыняцца тут на начлег, а ў часе праезду праз мястэчка яны мусілі ісці пешшу, з непакрытай галавой і басанож[17].
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads