Юрый Леанідавіч Сівакоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрый Леанідавіч Сівакоў
Remove ads

Юрый Леанідавіч Сівакоў (5 жніўня 1946, в. Аноры Кіраўскага раёна Сахалінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў (люты 1999 — красавік 2000), міністр спорту і турызму (20032005), генерал-лейтэнант.

Remove ads

Біяграфія

У 1966 годзе скончыў Далёкаўсходняе Вышэйшае танкавае вучылішча, у 1977 — камандны факультэт Ваеннай акадэміі бронетанкавых войскаў, у 1995 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Вайсковую службу праходзіў на розных камандных пасадах, працаваў у апараце Савета міністраў РБ, Савета бяспекі РБ.

У 1999—2000 гадах — міністр унутраных спраў.

У 2000—2001 гадах — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

У 2003—2005 гадах — міністр спорту і турызму Беларусі.

Шэраг дзяржаўных ордэнаў і медалёў, ордэн Князя Уладзіміра III ступені Рускай праваслаўнай царквы.

Remove ads

Санкцыі

Сівакоў уключаны у Чорны спіс Еўрасаюза, бо яго імя звязваюць са знікненнямі людзей у Беларусі  (руск.)[1][2]. Таксама Сівакоў знаходзіцца ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[3], у санкцыйных спісах Вялікабрытаніі[4], Канады[5] і Швейцарыі[6].

Зноскі

  1. Экс-глава МВД, который остался под санкциями ЕС: «Как к этому отношусь? Положительно» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
  2. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). gov.uk  (англ.). Праверана 25 снежня 2020.
  3. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-167 (англ.). Canada Gazette (25 чэрвеня 2022). Праверана 10 красавіка 2023.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads