Мірная (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мі́рная[1] (трансліт.: Mirnaja, руск.: Мирная; да 1964 года Глод) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Глод вядомы з канца XIX стагоддзя як урочышча ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1908 года фальварак, паводле перапісу 1917 года маёнтак.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Да 5 траўня 1962 года вёска Глод уваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсавета[2]. Мела статус пасёлка (Мірны).
30 ліпеня 1964 года вёска Глод была перайменавана ў вёску Мірная[3].
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[4]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[5].
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads