Міхал Валадковіч

(XVIII ст.) староста гайненскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхал Валадковіч (каля 1712 — 1790) — вялікалітоўскі ўраднік.

Хуткія факты Міхал Валадковіч, староста гайнаўскі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван». Нарадзіўся ў сям’і Францішка Антонія Валадковіча, войскага менскага[2].

Староста гайненскі. У 1763 годзе фундаваў менскі касцёл кармелітаў[2].

Уладальнік маёнткаў у Віленскім, Віцебскім, Менскім і Новагародскім ваяводствах[2].

Сям’я

У першым шлюбе з Тэрэзай з Пацаў. Дзеці[2]:

  • Барбара, у шлюбе са Стэфанам Дамінікам Ромерам (1721—1793), падкаморым троцкім, сынам Стэфана Ежы Ромера;
  • Канстанцыя, манашка.

У другім шлюбе з Кацярыны з Галімскіх (каля 1730 — 16.12.1811), дачкі Юзафа Галінскага (пам. пасля 17.04.1753), войскага аршанскага. Дзеці[2]:

  • Юзаф (23.11.1761 — 1822), з 1802 па 1804 вілейскі павятовы маршалак, з 1805 па 09.1811 мінскі губернскі маршалак. Жонка графіня Караліна з Бжастоўскіх (1760 — пасля 1811), дачка Станіслава Іосіфавіча Бжастоўскага, ваяводы інфлянцкага.
  • Дамінік Алаізій (нар. 19.06.1763);
  • Вінцэнт (27.03.1765 — 1839), шамбялян (1785), дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ (з 1791 па 1792), барысаўскі павятовы маршалак (з 1805 па 1808), старшыня 1-га Дэпартамента Мінскага галоўнага суда з 1821 года, масон, на 1836 валодаў набытымі маёнткамі Дзекшняны Вілейскага павета (з 1815; 311 душ прыгонных муж. полу), Саламярэвічы (Саламарэчча) і Вейшнарова Мінскага павета (з 1815; 349 душ прыгонных муж. полу), Маркаў Вілейскага павета (з 1819; 115 душ прыгонных муж. полу), Старое Сяло і Краснае Мінскага павета (з 1820; 538 душ прыгонных муж. полу); яго 1-я жонка: графіня Тэрэза Іосіфаўна Пшаздзецкая (пам. пасля 1786), дачка старосты грабоўскага; яе 1-й муж: Францішак-Ксаверый Марцінавіч Валадковіч (4 1786), суддзя Мінскага гродскага суда (1775), шамбялян (1780); 2-я жонка: графіня Ядвіга-Вінцэнта Іосіфаўна Тышкевіч (каля 1782 — 1864), дачка старосты вяляціцкага;
  • Ігнацій (пам. 03.02.1831 у маёнтку Смалянцы Лепельскага павета), уладальнік маёнткаў Нізкі Гарадок, Чэрнень, Смалянцы, Чашнікі, Багушэвічы, Дзякшняны, Саламарэчча, Вайшнарова, Саладзяневічы і часткі Гайны; яго жонка: Ганна Рабчынская; нашчадства не пакінуў.
  • Ганна Соф’я (у манастве — Тэрэза; 19.04.1757 — 22.10.1827, г. Мінск), ігумення манастыра бенедыкцінцаў у г. Мінску. Пахаваны 25.10.1827 на Кальварыйскіх могілках Мінска пры капліцы.
Remove ads

Зноскі

  1. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 298. — 377 с.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q124661538'></a>
  2. ВОЛОДКОВИЧ Иосиф (Юзеф) Михайлович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. ISBN 978-985-01-1200-2.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads