Юзаф Міхалавіч Валадковіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юзаф Міхалавіч Валадковіч (23 лістапада 1761 — 1822) — дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Юзаф Міхалавіч Валадковіч, пісар гродскі менскі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван». Нарадзіўся ў сям’і Міхала Францавіча Валадковіча (каля 1712—1790), старосты гайненскага, уладальніка маёнткаў у Віленскім, Віцебскім, Менскім і Новагародскім ваяводствах, і Кацярыны з Галімскіх (каля 1730 — 16.12.1811), дачкі Юзафа Галінскага (пам. пасля 17.04.1753), войскага аршанскага. Меў брата Вінцэнта. Каталік[1].

З 1787 па 1788 дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ, з 1788 пасол на Вялікі сойм ад Менскага павета, з 24.07.1790 ротмістр 5-й харугвы 1-й (гусарскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ, шамбялян[1]. У 1778 — пісар гродскі менскі, у 1795—1800 — маршалак шляхты Мінскага павета[2], з 1802 па 1804 вілейскі павятовы маршалак, з 1805 па 09.1811 мінскі губернскі маршалак (выбіраўся на два 3-годдзі запар). У час французскай акупацыі 1812 года займаў пасады члена Савета (з 27.07.1812) і прэзідэнта аддзела харчавання (з 27.07.1812) адміністрацыі Мінскага дэпартамента ВКЛ[1].

У 1787 прадаў свой маёнтак Скробава[2]. Уладальнік маёнткаў у Вілейскім (Гуя, ці Карлінсберг; Ілья), Лепельскім (Сялец, Асташова, Казаноўка), Віленскім (Побень, Галабурдзішкі), Мінскім (Чэрнень, Старынкі) і Ашмянскім (Лаздуны) паветаў[1].

Член масонскага ніжэйшага капітула «Святыні Спакою»[2].

Remove ads

Узнагароды

Кавалер Ордэна Св. Станіслава[1].

Сям’я

З 1787 года ў шлюбе з графіняй Каралінай з Бжастоўскіх (1760 — пасля 1811), дачкой Станіслава Іосіфавіча Бжастоўскага, ваяводы інфлянцкага. Меў сына Вінцэнта (нар. каля 1790), памёр у дзіцячым узросце[1].

Зноскі

  1. ВОЛОДКОВИЧ Иосиф (Юзеф) Михайлович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. ISBN 978-985-01-1200-2.
  2. Швед, В. В. Валадковіч (Валадкевіч) Юзэф Міхайлавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. ISBN 978-985-417-866-0.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads