Міхал Хамінскі

духоўны пісар вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Хамінскі
Remove ads

Міхал Хамінскі (польск.: Michał Chomiński; 1729 — 17 ліпеня 1803, Вільня) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Міхал Хамінскі, пісар вялікі духоўны літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Хамінскіх герба «Ліс». Нарадзіўся ў 1729 годзе ў сям’і Гілярыя Канстанцінавіча Хамінскага (каля 1690 — снежня 1758), харунжага ашмянскага, старосты пагервянскага, уладальніка маёнткаў Гаўе, Верхняе і Рускае Сяло, і Ганны з Копцяў (каля 1700—1800, Рускае Сяло Дзісненскага павета), дачкі Міхала Копаця, старосты ашмянскага і пісара вялікага літоўскага[1].

Біскуп элеўсінскі, канонік Віленскі (1761), суфраган жмудскі (1767), пробашч шавельскі, пісар вялікі літоўскі (з 1788 па 1790)[1].

Памёр 17 ліпеня 1803 года ў Вільні. Пахаваны на Бернардзінскіх могілках у Троках[1].

Remove ads

Узнагароды

Кавалер ордэнаў Св. Станіслава (1777) і Белага Арла (1789)[1].

Зноскі

  1. ХОМИНСКИЙ Францишек-Ксаверий Гилярьевич // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. ISBN 978-985-01-1200-2.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads