Міхась Даніленка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхась (Міхаіл Пятровіч) Даніленка (28 кастрычніка 1922, в. Ястрабка, Лоеўскі раён — 22 лютага 2019, в. Пустая Града, Лоеўскі раён) — беларускі пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча (1941), мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце, у маі 1942, непадалёку ад станцыі Мікалаеўка (Украіна), быў кантужаны і трапіў у палон. У сакавіку 1944 года ўцёк з лагера ваеннапалонных, са жніўня 1945 года зноў у дзеючым войску.
Працаваў настаўнікам Казярожскай 7-гадовай школы Лоеўскага раёна. Скончыў у 1952 годзе завочна Гомельскі педагагічны інстытут. У 1952—1982 — супрацоўнік газеты «Гомельская праўда». З 1983 жыў у в. Пустая Града Лоеўскага раёна.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1950 года.
Памёр 22 лютага 2019 года ў вёсцы Пустая Града Лоеўскага раёна. Пахаваны, відаць, там жа[2].
Remove ads
Творчасць
Дэбютаваў апавяданнем у 1940. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мая песня» (1952), «Майская навальніца» (1959), «Наваселле» (апавяданні і нарысы, 1964), «Наш дом» (1971), «Запаветны акіян» (1972), «Маці Мар’я» (1976), «Журлівіца» (1980), «Родная зямля» (1982); кніг прозы для дзяцей «Вернасць слову» (1956), «Зачараваны гарлачык» (1961), «На вуліцы Сонечнай» (1963), «Ключы бабулі Зімы» (1986).
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Адзначаны дзвюма граматамі ВС БССР.
Памяць
- 1 ліпеня 2025 года на будынку рэдакцыі газеты «Гомельская праўда» (Гомель, вул. Палеская, 17а) урачыста адкрыта памятная дошка ў гонар пісьменнікаў, паэтаў і журналістаў, творчы лёс якіх звязаны з дадзеным выданнем: Іван Шамякін, Раман Сабаленка, Паўлюк Трус, Анатоль Грачанікаў, Павел Прануза, Міхась Даніленка, Аляксандр Капусцін, Мікола Мятліцкі[3][4].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads