Міхаіл Іванавіч Баскакаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Іванавіч Баскакаў
Remove ads

Міхаі́л Іва́навіч Баска́каў (21 лістапада 1905(1905-11-21), Масква18 кастрычніка 1968(1968-10-18), Масква) — савецкі і беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр дзяржаўнай бяспекі БССР (1952—1953), Міністр унутраных спраў БССР (1953—1958).

Хуткія факты Міхаіл Іванавіч Баскакаў, Міністр унутраных спраў БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 21 лістапада 1905 года ў Маскве. Рускі.

У 1933 годзе скончыў факультэт знешняга гандлю Маскоўскага інстытута ўсходазнаўства пры ЦВК СССР. Працоўную дзейнасць пачаў у 1918 годзе вучнем слесара, выбіраўся старшынёй сельсавета Увараўскага раёна, членам праўлення і загадчыкам сыравіннага аддзела Івакінскага сельскагаспадарчага таварыства Маскоўскай вобласці.

Праходзіў ваенную службу ў радах Чырвонай Арміі. З 1928 года на камсамольскай і партыйнай рабоце — інструктар і прадстаўнік МК УЛКСМ у Маскрэдытпрамсаюзе, сакратар ячэйкі ВКП(б) Масаблдруксаюза (Масква).

У органах дзяржбяспекі з 1933 года. Службу пачаў супрацоўнікам цэнтральнага апарату АДПУ пры СНК СССР (з 1934 года — НКУС). У 1938 годзе назначаны намеснікам Народнага камісара, затым - Народным камісарам унутраных спраў Карэла-Фінскай ССР, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў адным з кіраўнікоў Рэспубліканскага штаба партызанскага руху. У 1943 годзе — начальнік УНКДБ СССР па Горкаўскай вобласці, затым у 1946 годзе — міністр дзяржбяспекі Узбекскай ССР, а ў 1951 годзе — начальнік УМДБ СССР па Хабараўскім краі.

З лютага 1952 года па 16 сакавіка 1953 года — Міністр дзяржаўнай бяспекі БССР, а з 21 ліпеня 1953 года — Міністр унутраных спраў БССР. Выбіраўся членам Бюро ЦК КП(б) Карэла-Фінскай ССР Узбекістана і Беларусі, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, дэлегатам XX з’езда КП(б) Беларусі і XIX з’езда УКП(б).

Звольнены ў адстаўку з-за хваробы ў лютым 1958 года.

Памёр 18 кастрычніка 1968 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За абарону Савецкага Запаляр’я» і інш.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads