Сяргей Іванавіч Сікорскі

савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Іванавіч Сікорскі
Remove ads

Сярге́й Іва́навіч Сіко́рскі (11 верасня 1907, Бабруйск — 28 красавіка 1960, Мінск) — савецкі партыйны і ваенны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (01.01.1944[1]).

Хуткія факты Сяргей Іванавіч Сікорскі, Міністр унутраных спраў БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 11 верасня 1907 года ў Бабруйску.

Працаваў рабочым, старшынёй калгаса, дырэктарам МТС. У 1929—1930 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. У 1937 годзе скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі. Працаваў інструктарам ЦК КП(б)Б, з 1939 года — сакратаром па кадрам Брэсцкага абкама КП(б)Б.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны С. І. Сікорскі па заданню ЦК КП(б)Б займаўся арганізацыяй падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці, а з лістапада 1942 г. прызначаны ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б па Брэсцкай вобласці. З красавіка 1943 года — адначасова сакратар Брэсцкага падпольнага абкама партыі і камандзір Брэсцкага партызанскага злучэння.

Пасля вайны С. І. Сікорскі на адміністрацыйных і гаспадарчых пасадах — сакратар Баранавіцкага абкама ЦК КП(б)Б, намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, 1-ы сакратар Магілёўскага абкама КПБ, міністр унутраных спраў БССР у 1958—1960 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1954 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1954 года. Выбіраўся членам ЦК КПБ з 1952 года.

Памёр 28 красавіка 1960 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads