Сяргей Савіч Бельчанка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Савіч Бельчанка
Remove ads

Сярге́й Са́віч Бе́льчанка (4 кастрычніка 1902, сяло Салонэ — 9 студзеня 2002, Масква) — высокапастаўлены супрацоўнік органаў дзяржбяспекі СССР, у гады Вялікай Айчыннай вайны — арганізатар і кіраўнік партызанскага руху на акупаванай тэрыторыі. Наркам (міністр) унутраных спраў Беларускай ССР (1943—1953), намеснік старшыні КДБ СССР (1957—1959). Генерал-палкоўнік.

Хуткія факты Сяргей Савіч Бельчанка, Міністр унутраных спраў БССР ...
Remove ads

Член РКП(б) з 1922 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1950—1954), Вярхоўных Саветаў БССР і РСФСР.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна-батрака. З 1921 года, пасля заканчэння 3-месячных курсаў, працаваў харчінспектарам у павятовым харчовым камітэце. З сакавіка 1924 года — у РСЧА, на службе ў берагавой артылерыі Севастопальскай крэпасці. З 1925 па 1927 год навучаўся ў Кіеўскай ваенна-палітычнай школе.

З 1927 года — палітрук, затым камандзір кавалерыйскага ўзвода манеўранай групы 47-га пагранатрада (горад Керкі, Туркменія), затым — у 48-м пагранічным атрадзе (горад Сарай-Камар, Таджыкістан). З 1929 года — інструктар Асобнай Сурхан-Дар’інскай пагранкамендатуры (горад Тэрмез, Узбекістан). З 1930 года — памочнік каменданта, камендант асобнай пагранкамендатуры (горад Калаі-Хумб, Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць). Прымаў непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях супраць басмачоў.

З 1932 года — слухач камандна-палітычнага курсу Вышэйшай пагранічнай школы АДПУ ў Маскве. З 1933 года — начальнік клуба і выкладчык Вышэйшай пагранічнай школы АДПУ/НКУС. З 17 чэрвеня 1937 года — інспектар палітаддзела Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў НКУС СССР. З 26 красавіка 1939 года — намеснік начальніка Аддзела культасветработы палітупраўлення Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў НКУС СССР, а затым намеснік начальніка Упраўлення пагранічных войскаў НКУС БССР.

З 2 лістапада 1939 года — намеснік начальніка Упраўлення НКУС па Беластоцкай вобласці. З 1940 года — начальнік Упраўлення НКУС па Беластоцкай вобласці. Неўзабаве быў паніжаны ў пасадзе да намесніка начальніка ўпраўлення НКУС па Беластоцкай вобласці. З 1941 года — начальнік Упраўлення НКДБ па Беластоцкай вобласці.

У 1941 годзе — намеснік начальніка Асобага аддзела Заходняга фронту. З мая 1942 года — начальнік Заходняга штаба партызанскага руху. З верасня 1942 года — прадстаўнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху, член Ваеннага савета Калінінскага фронту. У 1943 годзе — намеснік начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху.

У 1943—1953 гадах — Наркам (міністр з 1946 года) унутраных спраў Беларусі.

У 1953 годзе — начальнік Трэцяга спэцаддзелу МУС СССР, пасля — камандуючы Ленінградскай пагранічнай акругай. Начальнік Упраўлення КДБ па Ленінградскай вобласці (1954—1956).

У 1956—1957 гадах — прадстаўнік КДБ у Венгрыі, у 1957—1959 гадах — намеснік старшыні КДБ пры Савеце Міністраў СССР.

З 1959 года ў адстаўцы. Пасля 1959 года працаваў у Савецкім камітэце ветэранаў вайны. Член праўлення таварыстваў дружбы «СССР — Швейцарыя» і «СССР — Люксембург». Ганаровы член таварыства «Дынама».

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Петров Н. В. Кто руководил органами госбезопасности: 1941—1954Мемориал, 2010. — ISBN 966-95519-0-0
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2061139'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q851563'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28027554'></a>

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads