Міхаіл Іванавіч Гальшанскі

(пам. 1433) намеснік кіеўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Іванавіч Гальшанскі (? — 1433), прадстаўнік роду Гальшанскіх[4].

Хуткія факты Міхаіл Іванавіч Гальшанскі, Князь кіеўскі ...
Remove ads

Біяграфія

З княжага роду Гальшанскіх. Сын Івана Гальшанскага з шлюбу з Агрыпінай, дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча. Сястра Агрыпіны — Ганна, жонка Вітаўта[5]. Меў братоў Данілу (загінуў у бітве пад Вількамірам у 1435 годзе на баку Свідрыгайлы), Юрыя, Сямёна, Аляксандра, Андрэя, Глеба і сястру Ульяну (жонку кобрынскага князя Сямёна Раманавіча).

У 1422 годзе князь Міхаіл Іванавіч Гальшанскі згадваецца як намеснік кіеўскі.

Разам з братам Сямёнам Лютым быў актыўным удзельнікам міжусобнай вайны паміж Жыгімонтам Кейстутавічам і Свідрыгайлам за вялікае княжанне. Спачатку князь Міхаіл ваяваў на баку Свідрыгайлы і на чале яго войска ў чэрвені 1433 года разбіў войскі Жыгімонта, якімі камандаваў Пётр Мантыгірдавіч, каля Маладзечна[4][6].

Але неўзабаве князі Сямён і Міхаіл перайшлі на бок Жыгімонта. Імаверна, у жніўні 1433 года ў Барысаве Міхаіл трапіў у палон да Свідрыгайлы і быў пакараны смерцю.

Яго, як і брата Сямёна, патапілі ў Заходняй Дзвіне паблізу Віцебска.

Пячатка Міхаіла Іванавіча з выявай збройнага кентаўра захавалася пры акце Мельнскай дамовы.

Remove ads

Міхаіл Альшаніцкі або Альшанскі 1439—1448 гадоў

У 1439—1448 гадах у крыніцах на Чырвонай Русі згадваецца Міхаіл Альшанскі або Альшаніцкі. Польская даследчыца Гетруда Малачынская лічыць яго тоесным Міхаілу Гальшанскаму, такім чынам, адмаўляе яго гібель у 1433 годзе[7]. Юзаф Вольф лічыць яго тоесным Міхаілу Канстанцінавічу Пінскаму, які тытулуецца па Альшаніцы — Міхаіл Альшаніцкі згаданы з патронімам «Канстанцінавіч» у адным з дакументаў Свідрыгайлы[8].

Міхаіл Альшаніцкі быў жанаты з Марыяй, якая, магчыма, паходзіла з Чырвонай Русі. У 1440 годзе жонка падарыла Міхаілу сёлы Заланіў  (укр.), Дычкы  (укр.), Підкамінь  (укр.) у Галіцкай зямлі[9]. У 1439 годзе Міхаіл згаданы, як Альшанскі і Быбельскі  (руск.), таму выказваюць здагадку, што яго жонка — дачка Ходкі Быбельскага  (укр.)[7].

Remove ads

Радавод

Зноскі

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 96.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q125352562'></a>
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 95, 161.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q125352562'></a>
  3. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 95.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q125352562'></a>
  4. Гольшанские // Иван // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
  5. Князья Гольшанские (Ольшанские). Генеалогия русской знати. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 4 студзеня 2010.
  6. Krupska Anna. Montygierdowicz Piotr (Petrassius, Pietrasz, Petrasy), (zm. po r. 1456) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1976. — Tom XXI/4, zeszyt 91. — S. 675. (польск.)
  7. Małaczyńska Gertruda. Holszański Michał h. Hippocentaurus (zm. 1448)… — S. 589.
  8. Wolff, Kniaziowie…, ss. 14-15.
  9. Akta grodzkie i ziemskie… — T. 12. — S. 81. — № 807. (лац.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads