Сямён Іванавіч Гальшанскі
(пам. 1433) сын Івана Альгімонтавіча Гальшанскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямён Іванавіч Гальшанскі, мянушка «Лю́ты» (каля 1370 — 1433) — сын Івана Гальшанскага, актыўны ўдзельнік барацьбы паміж Жыгімонтам і Свідрыгайлам за вялікае княжанне[3].
Remove ads
Біяграфія

Сын Івана Гальшанскага і Агрыпіны, дачкі вялікага князя смаленскага Святаслава Іванавіча.
Упершыню з'яўляецца ў двух дакументах 1387 і 1388 гадоў сярод паручыцеляў перад Ягайлам за пэўнага Алехну Дзмітрыевіча (як «князь Сямён Іванавіч»).
У 1401 годзе разам з бацькам і братам Андрэем прынялі прысягу на вернасць каралю Уладзіславу II Ягайле і Кароне з іншымі літоўскімі баярамі, панамі.
Каля 1420 года быў намеснікам вялікага князя літоўскага Вітаўта ў Вялікім Ноўгарадзе, пасля яго смерці актыўна ўдзельнічаў у барацьбе Жыгімонта і Свідрыгайлы за ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім на баку першага[3].
27 верасня 1422 года падпісаў Мельнскі мір з Тэўтонскім ордэнам.
Уначы з 31 жніўня на 1 верасня 1432 года разам з Жыгімонтам Кейстутавічам, Алелькам Уладзіміравічам, Янам Гаштольдам і іншымі літоўска-рускімі вяльможамі здзейсніў замах на князя Свідрыгайлу Альгердавіча ў Ашмянах. Гэтая змова была зроблена на карысць Жыгімонта.
Верагодна, у жніўні 1433 трапіў у палон да Свідрыгайлы і пакараны смерцю — утоплены ў Заходняй Дзвіне ў Віцебску[3].
Remove ads
Сям’я
Жонку Сямёна Гальшанскага звалі Марыя. Меў з ёю 6 сыноў: Данілу (загінуў у бітве пад Вількамірам (1435) на баку Свідрыгайлы), Юрыя, Сямёна, Аляксандра, Андрэя, Глеба і дачку Ульяну (была жонкай Сямёна Раманавіча Кобрынскага).
Радавод
Зноскі
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 97.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 95.
- Гольшанские // Семён // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads