Міхаіл Андрэевіч Блішч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Андрэеевіч Блішч (7 лістапада 1917, Заспа, Рэчыцкі павет, Мінская губерня — 9 мая 1966, Мінск, Беларусь) — беларускі мастак тэатра, жывапісец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 7 лістапада 1917 года ў вёсцы Заспа[1]. З 1934 па 1938 год вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў І. Ахрэмчыка, а пасля ў С. Нікалаева.
З 1938 па 1956 гады працаваў мастаком Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета[1], спачатку выканаўцам дэкарацый, потым пастаноўшчыкам.
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Сябра Саюза мастакоў БССР з 1949.
Remove ads
Творчасць
Працаваў у сцэнаграфіі, станковым жывапісу і графіцы. Выканаў афармленне оперных і балетных спектакляў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета: «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні (1949), «Алека» С. Рахманінава (1950), «Доктар Айбаліт» І. Марозава (1951), «Марынка» Р. Пукста (1956), «Жызель» А. Адана (1953), «Лаўрэнсія» А. Крэйна (1955). Аформіў драматычныя пастаноўкі «Пунсовая кветачка» І. Карнавухавай і Л. Браўсевіча (1952, тэатр Я. Купалы), «Гады вандраванняў» А. Арбузава (1954, Гомельскі абласны драматычны тэатр).
У станковым жывапісу напісаў пейзажы: «Купальскі вечар» (1960), «Саўгас „Аколіца“» (1961), «Дарога на Красную Паляну» (1962), «Стары Мінск» (сярэдзіна 1950-х), «Капры Салігорска» (пачатак 1960-х) і інш. Зрабіў насценную размалёўку «Дэман» (1958) у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.
Да станковай графікі належаць твор «Беларускі тэатр „Батлейка“» (1959), эскізы дэкарацый спектакляў, эскізы касцюмаў для беларускіх танцавальных і харавых калектываў.
Браў удзел у мастацкіх выстаўках з 1939 г. Карціны Міхаіла Блішча неаднаразова экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[2][3]. Персанальныя выстаўкі адбыліся ў г. Мінску ў 1969 і 2017 годзе[4].
Творы Міхаіла Блішча захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі тэатральнага мастацтва Беларусі, а таксама ў Музеі Бахрушына ў Маскве[1].
- Эскіз дэкарацыі да оперы «Севільскі цырульнік» (1949).
- Беларускі тэатр Батлейка. 1959
- Каўказ. Дарога на Красную Паляну
- Капры Салігорска
- Саўгас «Аколіца»
- Слуцкія ткачыхі
- Лагойская шаша
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads