Міхаіл Рыгоравіч Чыжэўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Рыгоравіч Чыжэ́ўскі[1] (12 студзеня 1896, Добруш — 28 верасня 1964) — вучоны ў галіне земляробства, доктар сельскагаспадарчых навук (1950), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940), прафесар (1934).

Хуткія факты Міхаіл Рыгоравіч Чыжэўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

М. Р. Чыжэўскі нарадзіўся ў пасёлку Добруш Магілёўскай губерні (сучасны горад, раённы цэнтр у Гомельскай вобласці Беларусі). Атрымаўшы пачатковую адукацыю, у 1910 годзе паступіў працаваць на Добрушскую пісчапапяровую фабрыку[2]. У 1915 годзе быў прызваны на службу ў армію, потым служыў у Чырвонай Арміі. Пасля звальнення са службы экстэрнам здаў экзамены за курс сярэдняй школы, працаваў настаўнікам пачатковай школы[2]. У 1919 годзе фабрычным камітэтам Добрушскай папяровай фабрыкі быў накіраваны у Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію[2] ў Маскве, якую скончыў у 1923 годзе. Быў пакінуты практыкантам на доследным полі акадэміі, потым залічаны аналітыкам у лабараторыю глебазнаўства на кафедры акадэміка В. Р. Вільямса. У 1929 годзе зацверджаны дацэнтам гэтай кафедры, з 1933 года — прафесар. Адначасова з 1933 г. М. Р. Чыжэўскі займаў пасаду загадчыка кафедрай агульнага земляробства і глебазнаўства Камуністычнага ўніверсітэта імя Свярдлова і працаваў ва Усесаюзным інстытуце сельгасмашынабудавання[2]. У 1937 годзе прымаў удзел у стварэнні Глебава-агранамічнай станцыі імя В. Р. Вільямса, якой потым і кіраваў[2]. У 1940 годзе М. Р. Чыжэўскі абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1950 годзе ён абараніў доктарскую дысертацыю.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

М. Р. Чыжэўскаму належаць навуковыя працы па асваенні севазвароту, сістэме і механізацыі апрацоўкі глебы, павышэнню ўрадлівасці дзярнова-падзолістых глебаў. Прымаў удзел у шэрагу навуковых экспедыцый і экскурсій па даследаванню глебаў на тэрыторыі Беларусі. Займаўся распрацоўкай пытанняў фізікі глебаў, упершыню эксперыментальна вызначыў іх здольнасць паглынаць аніёны азотнай і фосфарнай кіслаты. Распрацаваў метад вызначэння трываласці будовы глебы ў сувязі з яе механічнай апрацоўкай. Пад кіраўніцтвам М. І. Чыжаўскага абаронена 30 кандыдацкіх дысертацый[2].

Па матэрыялам даследавання вучонага апублікавана больш за 70 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі[2]. Сярод апублікаванага:

  • «К теории получения высоких урожаев» (1942),
  • «Введение в освоение правильных севооборотов в колхозах» (1948)
  • «Условия получения высоких урожаев» (1955),
  • «Агротехника полевых культур» (1945),
  • «Обработка почвы» (1950),
  • «Земледелие с основами почвоведения» (1959, 2-е выданне, у сааўтарстве) і інш.
Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads