Міхаіл Аляксандравіч Сачкоўскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Сачкоўскі (нар. 21 лістапада 2002, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк» і моладзевай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Міхаіл Сачкоўскі, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, у маладым узросце далучыўся да «Слуцка», дзе выступаў за юнацкія каманды, а ў 2019 годзе пачаў гуляць за дубль, дзе адразу замацаваўся ў складзе. У 2020 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўным складзе «Слуцка» 29 жніўня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лакаматыва» (2:0), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. 22 лістапада 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы з гродзенскім «Нёманам» (0:1). У 2021 годзе стаў часцей з’яўляцца ў стартвым складзе, а ў сезоне 2022 ужо быў рэгулярным іграком асновы. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[3].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

27 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Казахстана (1:1).

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[4].

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[5][6].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads